Грамадства

Польскія ўлады пазбавілі Беларускае грамадска-культурнае таварыства ў краіне дзярждатацыі

Беларускае грамадска-культурнае таварыства (БГКТ) у Польшчы пазбаўлена на 3 гады датацыі Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі (МУСіА) гэтай краіны. Штогадовы памер дзяржаўнай дапамогі складаў каля 500 тыс. злотых (128 тыс. еўра).

Беларускае грамадска-культурнае таварыства (БГКТ) у Польшчы пазбаўлена на 3 гады датацыі Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі (МУСіА) гэтай краіны. Штогадовы памер дзяржаўнай дапамогі складаў каля 500 тыс. злотых (128 тыс. еўра).

У Польшчы МУСіА курыруе пытанні дзейнасці і фінансавання арганізацый нацыянальных меншасцей.

Як піша польская прэса, БГКТ пазбаўлена датацыі нібыта за нямэтавае расходаванне дзяржаўных грошай. Міністэрства паведаміла, што беларуская арганізацыя зрасходавала каля 6 тыс. злотых (1,5 тыс. еўра) на рамонт офіса ў Беластоку са сродкаў, прызначаных на адукацыю і культуру.

Між тым, старшыня Беларускага грамадска-культурнага таварыства Янка Сычэўскі лічыць, што рашэнне Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі мае палітычны падтэкст і накіравана «на ліквідацыю БГКТ і знішчэнне беларускай культуры ў Польшчы». Падобную думку выказвае дэпутат сейма Польшчы ад Беласточчыны, член Камісіі нацыянальных і этнічных меншасцей ніжняй палаты парламента Яўгеніюш Чыквін. Паводле яго слоў, рашэнне міністэрства мае «надзвычай жорсткі характар і не садзейнічае развіццю нацыянальных культур у краіне».

Польскія каментатары ў сваю чаргу выказваюць меркаванне, што пазбаўленне датацыі БГКТ можа быць палітычнай помстай кіруючых правых партый Янку Сычэўскаму, які многія гады быў дэпутатам сейма Польшчы ад Саюза левых дэмакратычных сіл.

Беларускае грамадска-культурнае таварыства было створана ў 50-я гады мінулага стагоддзя ў Беластоку. Гэта найстарэйшая і самая вялікая арганізацыя беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы.

Згодна з апошнім перапісам насельніцтва, праведзеным у Польшчы ў 2002 годзе, на тэрыторыі краіны пражывае каля 50 тыс. беларусаў. Аднак дзеячы беларускай нацыянальнай меншасці называюць іншую лічбу – 250-300 тыс. чалавек. Кампактным месцам пражывання польскіх беларусаў з’яўляецца Беласточчына

БЕЛТА

Каментары

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць