Свет2323

У Швецыі мяняюць афіцыйную назву Беларусі

Варыянт «Vitryssland» выключаюць з нарматываў, бо яна прыніжае сувэрэнітэт Беларусі. Будзе: «Belarus».

Варыянт «Vitryssland» выключаюць з нарматываў, бо яна прыніжае сувэрэнітэт Беларусі. Будзе: «Belarus».

Швэдзкая акадэмія, якая сярод іншага адказвае за нарматывы сучаснай швэдзкай мовы, прыняла рашэньне адносна швэдзкага назову Беларусі.

Раней выкарыстоўваўся пераважна назоў «Vitryssland». Апошняя была калькай з «Ryssland», створанай у часы, калі Беларусь была ў каланіяльнай залежнасці ад Расіі.

Некалькі месяцаў таму ініцыятыўная група «Belarus», у якую ўвайшлі швэдзкія беларусы, асобныя швэдзкія палітыкі ды грамадзкія дзеячы, накіравалі адкрыты ліст у Міністэрства замежных справаў краіны, а таксама Швэдзкую моўную раду й Швэдзкую акадэмію зь ініцыятывай і заклікалі выключыць назву «Vitryssland» з нарматываў швэдзкай мовы і афіцыйна ўжываць толькі адзін тэрмін «Belarus».

Паводле аўтараў ліста, назва«Vitryssland» прыніжае сувэрэнітэт Беларусі, да таго ж швэды пачынаюць блытаць Беларусь з Расеяй.

У сваім адказе на зварот ініцыятыўнай групы сакратар Швэдзкай акадэміі Пэтэр Энглунд інфармуе, што акадэмікі лічаць мэтазгодным ад гэтага часу

ўжываць назоўнікі «Belarus»., ’belarusier’ і ’belarusiska’ замест «Vitryssland» , ’vitryss’ і ’vitryska’, а таксама прыметнік ’belarusisk замест ’vitrysk’.

Як лічаць прадстаўнікі ініцыятыўнай групы «Belarus», рашэньне Швэдзкай акадэміі ёсьць вельмі важным пазытыўным знакам. Наступнага кроку чакаюць у чацьвер, калі пытаньне будзе разгледжана на сумесным паседжаньні акадэміі і Швэдзкай моўнай рады.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць