Кіраўнік украінскай разведкі лічыць, што ў Пуціна ёсць як мінімум тры двайнікі
Паводле яго слоў, ва ўкраінскай разведцы ёсць спецыялісты, якія на гэтым спецыялізуюцца.
Пра двайнікоў Пуціна кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны Кірыл Буданаў распавёў у інтэрв'ю журналістцы Наталлі Масяйчук.
«Я асабіста не з'яўляюся «пуціназнаўцам», скажам так. Для мяне ёсць дакладна тры двайнікі, якіх асабіста я бачу адразу. Колькі іх насамрэч — трэба проста падняць інфармацыю», — заявіў Буданаў.
Таксама ў інтэрв'ю ён распавёў, што дастаткова шмат расійскіх чыноўнікаў спрабавалі не дапусціць поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну, бо разумелі, да чаго гэта можа прывесці.
«Але, як вы ведаеце, у Расіі рашэнні прымаюцца толькі адным чалавекам. А яму ўносілі інфармацыю такую, як хацелі, каб ён яе ўбачыў. Акрамя таго, мелі месца пэўныя ўнутрыкрамлёўскія разборкі, што дастаткова моцна паўплывала на прыняцце фінальнага рашэння», — дадаў Буданаў.
Ён адзначыў, што канчатковае рашэнне аб поўнамаштабным уварванні было прынятае каля 15:00 23 лютага.
Пытанне аб верагоднай наяўнасці ў расійскага прэзідэнта двайнікоў неаднаразова падымалася ў СМІ. Але ніякіх пацвярджэнняў гэтаму няма.
У 35 гадоў стаў генералам, стварыў адну з найлепшых разведак свету. Што вядома пра кіраўніка ГУР Украіны Буданава?
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары
толькі адным? мда? і хто гэта кажа? кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны? Оо