Свет11

Цана газу ў Еўропе ўпершыню з чэрвеня апусцілася ніжэй за 1500 даляраў за 1000 кубоў

Біржавы кошт газу ў Еўропе на таргах 10 кастрычніка знізіўся на 7%, зваліўшыся ніжэй за 1500 даляраў за 1000 кубаметраў, паведамляе «РБК». Танней за 1500 даляраў еўрапейскі газ апошні раз каштаваў у канцы чэрвеня, зніжэнне з максімумаў жніўня — больш чым у два разы.

Зніжэнню каціровак спрыяюць прагнозы цёплага надвор'я ў Еўропе, а таксама звесткі па запасах газу ў сховішчах напярэдадні ацяпляльнага сезона: на 4 кастрычніка газавыя сховішчы ЕС былі запоўненыя ў сярэднім на 90%.

У жніўні цэны на газ у Еўропе скакалі вакол адзнакі ў 3000 даляраў: неяк за 24 гадзіны ён паспеў падаражэць амаль на 500 даляраў і перасягнуў адзнаку ў 3275 даляраў.

Бурны рост пачаўся на фоне планаў «Газпрама» спыніць на прафілактыку адзіную апошнюю турбіну «Паўночнага патоку». «Газпрам» прагназаваў, што ўзімку цэны на газ у Еўропе здольныя перавысіць 4000 даляраў за 1000 кубаметраў.

Каментары1

  • Пяць капейчынаў
    10.10.2022
    І гэта на пачатку ацяпляльнага сезону, калі кошты звычайна выходзяць на максымум... Трэба чакаць, што вясною кошты ўвогуле абрынуцца, і дай Бог, каб разам з усёй Рашай.

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць