Здароўе

Ці шкодна хрустаць пальцамі? І чаму гэта так прыемна? Навукоўцы раскрываюць сакрэт папулярнай звычкі

Чамусьці лічыцца, што звычка хрустаць пальцамі нясе толькі шкоду. Але ж ёсць нешта прыемнае ў гэтым патрэскванні ў пальцах, настолькі, што дзеля гэтага можна і забыць пра магчымую шкоду. Ці сапраўды яна існуе?

Фота: pixabay.com

Гук, які вы чуеце, калі хрустаеце пальцамі, звязаны з бурбалкамі азоту ў сінавіяльнай вадкасці, што знаходзіцца ўнутры суставаў у вашым арганізме. Сінавіяльная вадкасць — гелепадобная маса, якая запаўняе поласць сустава і выконвае функцыю змазкі, праз што забяспечвае здаровы рух і абарону сустава ад зносу, піша Huffpost.

Калі вы хрустаеце косткамі пальцаў, вы ствараеце адмоўны ціск, што выклікае ўтварэнне бурбалак у вадкасці. Раней эксперты лічылі, што гук падчас хрустання можа быць звязаны з лопаннем гэтых бурбалак, цяпер жа даследаванні паказваюць, што трэск насамрэч можа быць звязаны з іх утварэннем.

Людзі з саслабелымі суставамі не могуць утварыць у пальцах дастатковы адмоўны ціск для таго, каб утварыліся бурбалкі, вось чаму некаторыя людзі не могуць хрустаць суставамі.

Магчыма, вы заўважалі, што пасля таго, як вы хрусталі пальцамі, вы не можаце зрабіць гэта зноў. Рэч у тым, што трэба каля 20 хвілін, каб у суставах зноў з’явіліся бурбалкі азоту, і пасля гэтага вы зноў можаце вярнуцца да ўлюбёнай звычкі.

Няма ніякіх прыкмет таго, што хрустанне пальцамі можа хоць неяк нашкодзіць здароўю. На працягу гадоў навукоўцы шукалі сувязь паміж гэтай звычкай і магчымым развіццём артрыту — гэта агульны тэрмін, які аб’ядноўвае разлады, звязаныя з запаленнем суставаў ці іх разбурэннем. Ніякую сувязь яны знайсці не здолелі.

Часам хрустанне пальцамі можа разбураць сухажыллі, што аб’ядноўваюць мускулы з косткамі, але вучоныя падкрэсліваюць, што гэта выключна рэдкія выпадкі. Даследаванне, праведзенае ў 1990 годзе, таксама выявіла магчымую сувязь звычкі хрусцець пальцамі з такімі сімптомамі, як апуханне рук і паніжэнне сілы ў пальцах, але гэтыя магчымыя пабочныя эфекты, лічаць вучоныя, сустракаюцца дужа рэдка.

Магчыма, больш важна паглядзець на псіхалагічныя акалічнасці гэтай звычкі, бо яна можа моцна раздражняць людзей навокал. Шмат якія людзі адчуваюць палёгку, няхай і нядоўгую, пасля таго, як хрусцяць суставамі, бо ім здаецца, што напружанне ў суставах можа выклікаць у іх дыскамфорт. Так у іх можа ўтварыцца звычка шчоўкаць пальцамі, ад якой будзе цяжка пазбавіцца.

Пры гэтым нічога карыснага ў звычцы хрустаць пальцамі медыцынскія эксперты таксама не бачаць.

Чытайце таксама:

Роўная пастава можа быць не такой карыснай, як здаецца. Тлумачым, як трымаць хрыбет здаровым

Як захаваць унутраны спакой? Прытрымлівайцеся гэтых трох правілаў

Адчуваў сябе ў «Матрыцы». Хлопец — аб сваім змаганні з шызафрэніяй

Каментары

Цяпер чытаюць

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ16

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Юры Качук3

У Мінску закрываецца этнакрама «Рагна»6

Зяленскі стварыў Камандаванне дальнабойнага ўплыву на Расію5

«Піва тут няма наогул». Беларускаму айцішніку ў Саудаўскай Аравіі крута — але ёсць цана1

У папулярнай расійскай халве знайшлі лішак кадмію1

Беларус за 1000 еўра купіў у Расіі пасведчанне кіроўцы. Цяпер у яго праблемы ў Польшчы5

У Мінску закрыўся бар «Вострыя казыркі»5

Новы від марскіх малюскаў назвалі ў гонар брамніка зборнай Каба-Вэрдэ

У якіх умовах жыве Кім Чэн Ын і што носяць яго жонка, сястра і дачка6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ16

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць