Культура

На гістарычным кніжным кірмашы ў Варшаве будзе беларускі стэнд

У чацвер, 24 лістапада, у Варшаве пачынаецца гістарычны кніжны кірмаш. Падчас кірмашу будзе працаваць і беларускі стэнд, піша Budzma.

Гістарычны кніжны кірмаш будзе праходзіць з 24 па 27 лістапада (аркады Кубіцкага каралеўскага замка (уваход з боку ul. Grodzkiej), plac Zamkowy 4, Варшава). Час працы: з 10:00 да 18:00 (час мясцовы).

На беларускім стэндзе будзе шмат свежых беларускіх кніжак і цікавых імпрэз! 

25 лістапада, пятніца:

11:00 — сустрэча з Віктарам Ляхарам, геральдыстам і мастаком. Абяцаюць размову пра візуальнае адлюстраванне вайсковай гісторыі Беларусі;

15:00 — размова з Сяргеем Тарасавым, пісьменнікам, гісторыкам і археолагам, пра даўнюю гісторыю Полацка;

16:00 — паэтычныя чытанні з пісьменніцай Ганнай Янкута і перакладчыкам Ігарам Крэбсам, а таксама размова пра паэтаў планеты ў беларускіх перакладах;

17:00 — Сяргей Тарасаў прэзентуе кнігу «Ефрасіння, Афрасіння, Офрасіння. Яе час, яе крыж».

26 лістапада, субота:

11:00 — яшчэ адна сустрэча з геральдыстам і мастаком Віктарам Ляхарам для тых, хто не паспее ў пятніцу;

13:00 — лекцыя пісьменніка і гісторыка Сяргея Тарасава пра спадчыну старажытнага Мінска;

15:00 — паэтка Наста Кудасава і мастачка Святлана Дземідовіч прэзентуюць кнігу-альбом «Побач»;

16:00 —перакладчык Ігар Крэбс прэзентуе пераклады з нямецкай — «Габрэйскія мелодыі» Генрыха Гайнэ і «Старая новая зямля» Тэадора Герцля;

16:30 — пісьменніца Ганна Янкута прэзентуе кнігу для дзяцей «Марта і яе мара пра снег» і зборнік вершаў «Канстытуцыя»;

17:30 — пісьменніца Святлана Курс/ Ева Вежнавец прэзентуе кнігу «Па што ідзеш, воўча?».

27 лістапада, нядзеля:

11:00 — пісьменніца Ганна Янкута і перакладчык Ігар Крэбс з чытаннямі для дзяцей (гісторыі пра ката Шпрота, Марту і снег, Казачнае воднае агенцтва, Дзеда Мароза і інш.);

13:00 — члены каманды фестывалю інтэлектуальнай кнігі Pradmova прэзентуюць новы конкурс рукапісаў для тэкстаў на беларускай мове ў трох галінах, а таксама адкажуць на пытаннечкі ў сувязі з фарматам і асаблівасцямі правядзення фестывалю ў новых умовах.

Каментары

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень10

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

У Перу паліцыя затрымлівала наркагандляра, пераадзеўшыся ў касцюмы талісманаў мундыялю-20262

Еўрасаюз адкрыў перамовы аб уступленні Украіны і Малдовы2

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе13

У Свіслацкім раёне знішчылі вялікае поле маку1

Аб'явілі збор сродкаў на лячэнне былога палітвязня Дзмітрыя Гопты5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень10

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць