Свет

Мэра Харкава аштрафавалі за выкарыстанне на службе рускай мовы

Мэра Харкава Ігара Церахава аштрафавалі на 3 400 грыўняў (92 даляры) за звароты да жыхароў горада на рускай мове, а не на дзяржаўнай украінскай. Пра пакаранне харкаўскага мэра паведаміў украінскі ўпаўнаважаны па абароне дзяржаўнай мовы Тарас Крэмень.

Ігар Церахаў

Моўны омбудсмен вынес пастанову аб накладанні штрафу ў памеры 3400 грыўняў.

У дакуменце сказана, што Церахаў у зваротах да жыхароў Харкава ў эфіры агульнанацыянальнага тэлемарафону выкарыстаў недзяржаўную мову, чым парушыў ч. 1 арт. 12 закона аб мове.

Таксама Церахаву вынесена папярэджанне за парушэнне ч. 6 арт. 27 закона, якая прадугледжвае, што афіцыйныя старонкі мэра ў фэйсбуку і тэлеграме павінны ўтрымліваць публікацыі на дзяржаўнай мове.

Моўны омбудсмен таксама нагадаў, што летась ужо былі ўстаноўленыя факты выкарыстання дэпутатамі Харкаўскай гарадской рады, у тым ліку Церахавым, недзяржаўнай мовы падчас ажыццяўлення сваіх паўнамоцтваў. Тады былі складзеныя акты і пратаколы аб парушэннях, а таксама ў гарадскую раду Харкава неаднаразова накіроўваліся лісты з тлумачэннямі нормаў закона.

Закон пра дзяржаўную мову Украіны, на які абапіраецца моўны омбудсмен, быў прыняты ў красавіку 2019 года, а 16 ліпеня ён набыў сілу. Тым не менш, дагэтуль здараецца, што некаторыя дзяржаўныя чыноўнікі, асабліва ў рэгіёнах з перавагай рускамоўнага насельніцтва, выконваюць яго не вельмі строга.

Каментары

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень10

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

У Перу паліцыя затрымлівала наркагандляра, пераадзеўшыся ў касцюмы талісманаў мундыялю-20262

Еўрасаюз адкрыў перамовы аб уступленні Украіны і Малдовы2

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе13

У Свіслацкім раёне знішчылі вялікае поле маку1

Аб'явілі збор сродкаў на лячэнне былога палітвязня Дзмітрыя Гопты5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень10

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць