Эканоміка22

Еўразійскі банк развіцця інвестуе ў беларускую эканоміку 1,5 мільярда даляраў

ЕАБР да 2026 года плануе інвеставаць 1,5 мільярда даляраў у беларускую эканоміку ў рамках пяцігадовай стратэгіі. Пра гэта на БТ заявіў старшыня праўлення Еўразійскага банка развіцця Мікалай Падгузаў.

Па яго словах, тэмпы рэалізацыі і колькасць праектаў будуць залежаць ад ўзаемадзеяння з патэнцыяльнымі пазычальнікамі. 2022 год быў няпростым і звязаны з павышэннем ставак на глабальных фінансавых рынках. «Мы бачылі нейкае тармажэнне праектнай дзейнасці ў першым паўгоддзі і звязанае з гэтым нейкае запаволенне фінансавання на ўсёй прасторы. У другім паўгоддзі мы нашы тэмпы некалькі нарасцілі. Далей паглядзім, як будзе складвацца кан'юнктура. І ў залежнасці ад гэтага ажыццяўляць фінансаванне праектаў».

Банк працуе ў першую чаргу з пазычальнікамі з прыватнага сектара Беларусі.

«Беларусь традыцыйна моцная сваёй прамысловасцю, сваім лічбавым парадкам, і таму праекты ў галіне прамысловай кааперацыі для нас з'яўляюцца найбольш прыярытэтнымі. Інтарэсы Беларусі традыцыйна прысутнічаюць і ў Расіі, і ў Казахстане, і ў Кыргызстане. Мы бачым шэраг такіх праектаў. Адзін з буйных праектаў, які мы плануем пачаць рэалізоўваць у наступным годзе, — гэта будаўніцтва Светлагорскага ЦКК. Аб'ём фінансавання тут каля 180 млн даляраў», — сказаў ён.

Каментары2

  • Kotya
    12.12.2022
    Инвестиция в черную дыру, сколько уже было, а предприятия все равно как были убыточными так и остались 
  • Беня
    12.12.2022
    Друзья познакомиться в беде.

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі30

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў16

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

Мікола Дзядок расказаў, як сукамернік-крымінальнік зрабіў яго беларускамоўным11

Ракетны ўдар нанесены па Чэбаксарах1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну15

У Самары гарыць НПЗ1

НАСА назвала імёны членаў экіпажа місіі «Артэміда-3» — чарговага этапу на шляху да высадкі на Месяц

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі30

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць