У ноч на 16 студзеня расійскія войскі нанеслі ракетны ўдар па горадзе Запарожжа і прыгарадзе.
«Вораг нанёс ракетны ўдар па абласным цэнтры і прыгарадзе», — напісаў кіраўнік адміністрацыі Запарожскай вобласці Аляксандр Старух у тэлеграме.
Паводле яго слоў, у выніку ўдару некалькі чалавек атрымалі лёгкія раненні. Разбураныя некалькі аб'ектаў цывільнай, жылой і прамысловай інфраструктуры.
Паводле інфармацыі сакратара Запарожскага гарсавета Анатоля Курцева, тры чалавекі знаходзяцца ў бальніцах. «Сярод іх — двое дзяцей дзевяці і пятнаццаці гадоў», — паведаміў ён.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары