Грамадства88

Крыніцы: На беларускіх палігонах трэніруюць таксама расійскіх зняволеных для «Вагнера»

«Беларускія міліцыянты выюць. Перыядычна бываюць спробы ўцёкаў», — паведаміла «Нашай Ніве» абазнаная крыніца ў войску.

Ілюстратыўнае фота: AP Photo

Лукашэнкаўцы ўжо не хаваюць, што беларускія інструктары вучаць расійскіх мабілізаваных.

Крыніцы: У Беларусі актыўна вучаць расійскіх «мобікаў», палігоны пад Асіповічамі і Баранавічамі забітыя рускімі

У той жа час у «Нашу Ніву» прыходзяць сігналы аб тым, што беларускія інструктары трэніруюць не толькі «мобікаў», але і зняволеных-вагнераўцаў, якіх Прыгожын набірае пад абяцанні свабоды пасля ўдзелу ў вайне. 

«Так, іх трэніруюць. У Мінскай вобласці. Ахова гэтых лагераў узмоцненая, беларускія міліцыянты выюць. Ахоўваць зэкаў з доступам да зброі — рызыка. Перыядычна бываюць спробы ўцёкаў, не паспяховыя», — паведаміла «Нашай Ніве» абазнаная крыніца ў войску. 

Расія, пацярпеўшы крах у сваёй спробе захапіць Украіну цалкам і ліквідаваць украінскую дзяржаўнасць, спрабуе дабіцца кантролю, прынамсі, над чатырма абласцямі поўдня Украіны. Ужо пяць месяцаў зацятыя баі ідуць за горад Бахмут. Асноўнай ударнай сілай там сталі байцы групы «Вагнер».

Прыватная вайсковай кампанія «Вагнер» — гэта свайго роду аналаг добраахвотнай брыгады СС пад камандаваннем Оскара Дырлевангера ў гітлераўскай Германіі. У «Вагнер» цяпер сабралі крымінальнікаў, у тым ліку гвалтаўнікоў і забойцаў, з турмаў па ўсёй Расіі.

Камандуючы «Вагнера» — былы крамлёўскі «кухар» Яўген Прыгожын. Ëн змагаецца за палітычны ўплыў унутры пуцінскай сістэмы, супрацьпастаўляючы сябе войску, што паказала сябе як неэфектыўным, так і не асабліва прагным ваяваць у імперыялістычнай вайне. 

«Можна падумаць, што Прыгожын мае меншы мабілізацыйны рэзерв, таму і зацікаўлены ў лепшай (хаця гэта таксама ўмоўна — немагчыма за тыдні і месяцы навучыць добрага салдата з той базай, што ёсць у Расіі і Беларусі) падрыхтоўцы сваіх байцоў. У той жа час, у «Вагнеры» зацікаўленая Расія, таму гэтае пытанне магло вырашацца і асабіста двума дыктатарамі», — дадаў іншы наш суразмоўца з беларускага войска. 

Нагадаем, што «Наша Ніва» паведамляла пра тое, што ў Беларусі рыхтуюцца навучаць расійскіх мабілізаваных, задоўга да пачатку гэтай аперацыі. 

Чытайце: На фоне сустрэчы Лукашэнкі ў Пуціна сілавыя структуры Беларусі пераведзеныя ва ўзмоцнены рэжым нясення службы. Што адбываецца?

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары8

  • TK
    08.02.2023
    Спадзяюся, крынiцы не тыя што сведчылi пра перадыслакацыю расейскiх вайскоýцаý зiмой у цыстэрнах, каб скрыць назапашванне вайсковай групоýкi
  • Абу
    08.02.2023
    А вось калі ўцёкшыя ўзброеныя уркі і мясцовыя вартаўнікі галактыкі адзін аднаго пакладуць, то каментары ў чыю падтрымку не будуць лічыцца экстрэмісцкімі?
  • Лукашенко опустил всю нашу страну в рашисткую выгребную яму
    08.02.2023
    “Прыватная вайсковай кампанія «Вагнер» — гэта свайго роду аналаг добраахвотнай брыгады СС пад камандаваннем Оскара Дырлевангера ў гітлераўскай Германіі. У «Вагнер» цяпер сабралі крымінальнікаў, у тым ліку гвалтаўнікоў і забойцаў, з турмаў па ўсёй Расіі.” - Лукашенко опустил всю нашу страну в рашисткую выгребную яму!

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць