Грамадства

Дачка Марыны Золатавай пра прысуд: Хтосьці за надуманую справу атрымае зорачку на пагоны. А мая матуля нязломная

19-гадовая Надзея Кішкурна, дачка галоўнага рэдактара партала Tut.by Марыны Золатавай, выказалася наконт прысуду. Яе словы прыводзіць «Радыё Свабода».

Дачка Марыны Золатавай Надзея Кішкурна

Надзея пакуль не ведае, як навіну пра прысуд успрынялі яе бацька і малодшы брат. Сама яна разумее, наколькі гэта несправядлівы прысуд і чаму гэта адбываецца, у чым прычыны і якія падставы такой расправы над парталам, што ачольвала яе маці.

Надзея расказала, што паглядзела напярэдадні прапагандысцкі фільм, які паказалі па БТ.

«Я нават не магу сказаць, што гэта дрэнны і непрафесійны фільм. У мяне асацыяцыя з апошняй кнігай пра Гары Потэра. Гары Потэр бачыць маленькую часцінку Волан-дэ-Морта, які распаўся ў пыл, і гэтая маленькая часцінка забілася пад лаўку… Ты глядзіш на гэта і думаеш: ну што за ўбоства, хто гэта рабіў? Зразумела, што і ў фільме, і ў справе няма доказаў. Дзяўчаты жартуюць пра «лялькаводаў», а аўтары фільма насамрэч гэта сур’ёзна ўспрымаюць і інтэрпрэтуюць. Мы ў гэтым месцы проста рассмяяліся!

Мне згадваецца верш Міхала Анемпадыстава:

«Я бачу па тэлевізары
доказы іхніх злачынстваў:
два белыя пёркі і святло нетутэйшае.
Яно было мацнейшае
за святло студыйных сафітаў.
І дыктары апускалі вочы долу.
Я не паверыў улікам».

Вось гэты верш добра апісвае фільм БТ: глядзіш і не верыш ніводнаму слову», — кажа Надзея Кішкурна.

Што да рэакцыі самой Марыны Золатавай на прысуд, яе дачка Надзея перакананая, што маці гэта мужна вытрымае і не зламаецца.

«Мая матуля вельмі моцная, нягледзячы ні на якія жудасныя лічбы прысуду і абсурдныя абвінавачанні, якія ліюцца з тэлеэкрана. Матуля мая не зламаецца — яна ў нас нязломная і вельмі-вельмі пазытыўная. Атрымліваецца заўсёды, што не ты яе падтрымліваеш у лістах, а яна цябе.

Хтосьці за надуманую справу Tut.by, магчыма, атрымае зорачку на пагоны. Як яны з гэтым будуць жыць?» — задаецца пытаннем 19-гадовая Надзея Кішкурна.

Золатава і Чэкіна — 12 гадоў калоніі. На прысудзе суддзя Валянціна Зянькевіч трымала іх у кайданках 

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы7

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы

Усе навіны →
Усе навіны

У Штадэ на поўначы Германіі падчас страляніны загінулі пяць чалавек1

У Беларусі ўжо ў найбліжэйшы час з'явяцца крыптабанкі1

У Расіі вынесены першы прысуд за «рух ЛГБТ»: супрацоўнікі клуба атрымалі ад 2 да 7 гадоў калоніі5

Яхту Пуціна заўважылі ля берагоў Даніі12

Беларуска падпаліла ўласны балкон дзеля барацьбы з насякомымі3

Беларус — сярод кандыдатаў на пасаду кіраўніка Міжнароднай федэрацыі хакею2

Пабіты абсалютны рэкорд спёкі ў Беларусі: ёсць +39,6°С10

Паветраныя сілы ЗСУ пра рэтранслятары ў Беларусі: Цяпер расіянам значна цяжэй наносіць дакладныя ўдары2

Ала Пугачова перанесла дзве аперацыі на сэрцы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы7

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць