Эканоміка

Ва Украіне кіраўніку беларускай кампаніі пагражае да трох гадоў абмежавання волі за нясплату падаткаў

Падольская акруговая пракуратура Кіева выставіла абвінавачанне грамадзяніну Беларусі Сяргею Краўчанку, які кіраваў кампаніяй «Сэрвіс Ойл» — буйным даччыным прадпрыемствам «Беларуснафты», якое ва Украіне аказвала паслугі ў сферы здабычы нафты і прыроднага газу, паведамляе «Радыё Свабода».

Следчыя падазраюць беларуса ў наўмысным пазбяганні падаткаў, у выніку чаго дзяржаўны бюджэт Украіны нібыта недаатрымаў 60 мільёнаў грыўняў.

Паводле следства, з 2017 да 2020 год кампанія «Сэрвіс Ойл» нібыта пералічыла на рахункі «Беларуснафты» больш за 400 мільёнаў грыўняў (11 млн даляраў паводле афіцыйнага курсу) за арэнду абсталявання, дакладна ведаючы, што з гэтых сродкаў мусілі сплаціць яшчэ і 15 % падатку на прыбытак замежных юрыдычных асоб.

Па выстаўленых абвінавачаннях Краўчанку можа пагражаць буйны штраф, а таксама абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў з пазбаўленнем права на тры гады займаць адказныя пасады ці займацца адпаведнай дзейнасцю.

Як паведамілі «Радыё Свабода» ў пракуратуры Кіева, следчыя звярнуліся ў суд па абранне для Сяргея Краўчанкі меры папярэдняга стрымання ў выглядзе закладу ў памеры нанесенай шкоды, то-бок 60 мільёнаў грыўняў (прыкладна 1,6 мільёна даляраў у эквіваленце). Аднак суд зменшыў памер закладу да 214 720 грыўняў (5,8 тысячы даляраў у эквіваленце). Пракуратура заявіла, што будзе абскарджваць гэтае рашэнне.

Летась Падольская акруговая пракуратура Кіева арыштавала карпаратыўныя правы кампаніі «Сэрвіс Ойл» на суму амаль 4 мільярды грыўняў (110 мільёнаў даляраў ЗША). Статутны капітал прадпрыемства складае амаль 1 мільярд грыўняў (26 мільёнаў даляраў).

Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Сэрвіс Ойл» зарэгістравана ва Украіне 27 снежня 2012 года. Яго ўласнікам была дзяржаўная кампанія «Беларуснафта», але пасля ўвядзення супраць яе ў 2021 годзе міжнародных санкцый «Сэрвіс Ойл» была перарэгістравана на ААТ «Пухавічынафтапрадукт».

Каментары

Цяпер чытаюць

«А што адбываецца?» Чэргі на беларуска-расійскай мяжы цяпер не толькі на асноўным пераходзе, а нават на глухой дарозе4

«А што адбываецца?» Чэргі на беларуска-расійскай мяжы цяпер не толькі на асноўным пераходзе, а нават на глухой дарозе

Усе навіны →
Усе навіны

«Карацей, жопа!»: праўладная мастачка Святлана Жыгімонт сабралася ў Расію на машыне16

Загінуў былы палітвязень Аляксей Ляўкевіч. Яго вызвалілі тры месяцы таму пасля візіту Коўла3

Мядзведзі ўсё бліжэй да сталіцы: драпежніка заўважылі пад Ратамкай7

Ранкам над Гомельшчынай лятаў дрон5

У Мінску кампанію з 18 чалавек затрымалі на пікніку ў парку18

Развітанне з мовазнаўцам і дыпламатам Пётрам Садоўскім адбудзецца заўтра ранкам2

На Мядзельшчыне мужчына збіраў зёлкі і вёў здаровы лад жыцця. Ён памёр, з'еўшы корань ядавітай расліны12

Лукашэнка прыняў з дакладам Лукашэнку20

Пасол Украіны па пытаннях Беларусі адказаў на дыскусію Вячоркі і крытыкаў Ціханоўскай: Ваша ўзаемная непрымальнасць адыгрывае вельмі неканструктыўную ролю52

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«А што адбываецца?» Чэргі на беларуска-расійскай мяжы цяпер не толькі на асноўным пераходзе, а нават на глухой дарозе4

«А што адбываецца?» Чэргі на беларуска-расійскай мяжы цяпер не толькі на асноўным пераходзе, а нават на глухой дарозе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць