Даходы кампаніі за дзевяць месяцаў склалі $8,73 мільёна, а выдаткі — $69,56 мільёна
Турэцкая кампанія Turkcell, якая валодае 80% акцый аператара мабільнай сувязі Life:), апублікавала фінансавую справаздачу за дзевяць месяцаў году. Выявілася, што даходы кампаніі з студзеня да верасня склалі $8,73 мільёна, а выдаткі — $69,56 мільёна.
У трэцім квартале, калі актыўна будавалася сетка 3G, інвестыцыі ў развіццё сеткі склалі $32,67 мільёнаў.
Абаненцкая база на 30 верасня склала прыблізна 800 тысяч кантрактаў.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары