Грамадства11

Паліну Шарэнда-Панасюк працягваюць утрымліваць у карцары. За год яна правяла там 200 сутак

За няпоўныя 11 месяцаў знаходжання ў калоніі Паліну 20 разоў каралі штрафным ізалятарам і агулам яна правяла там 200 сутак.

Паліну Шарэнда-Панасюк працягваюць утрымліваць у карцары. Пра гэта паведаміў яе муж Андрэй Шарэнда.

«З Палінай зноў знікла сувязь, яна зноў у ШІЗА жаночай калоніі №24 (Зарэчча). Паліну кінулі ў карцар яшчэ 2 мая, і па стане на 15 мая яна яшчэ знаходзілася там. Адміністрацыя калоніі на развітанне вырашыла дадаткова паздзеквацца і давесці колькасць катавальных сутак у нечалавечых умовах да круглай лічбы. За няпоўныя 11 месяцаў знаходжання ў калоніі Паліна 20 разоў каралася штрафным ізалятарам і агулам правяла там 200 сутак.

Найбліжэйшымі тыднямі Паліна будзе этапаваная ў ІЧУ г. Рэчыцы, дзе яе чакае ўжо новы суд і тэрмін. Але дакладная дата суда пакуль не вядомая».

Паліну Шарэнда-Панасюк затрымалі на пачатку студзеня 2021 года і затым асудзілі на два гады пазбаўлення волі, абвінаваціўшы ва ўжыванні гвалту ў дачыненні да міліцыянтаў і іх абразе, а таксама ў абразе Аляксандра Лукашэнкі. На волю яна павінна была выйсці летам.

Але ў мінулым годзе яе асудзілі па арт. 411 КК да яшчэ аднаго года калоніі. У красавіку 2023 года супраць яе завялі ўжо новую справу за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі». 

Падтрымайце палітзняволеную: ПК № 24, 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць.

Каментары1

  • У пакутах няма перамогі
    16.05.2023
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы2

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы

Усе навіны →
Усе навіны

Яхту Пуціна заўважылі ля берагоў Даніі11

Беларуска падпаліла ўласны балкон дзеля барацьбы з насякомымі3

Заснавальніка найбуйнейшага ўкраінскага вытворцы дронаў, кампаніі Fire Point, спыталі пра ўзровень беларускай СПА. Яго адказ здзівіў99

Беларус — сярод кандыдатаў на пасаду кіраўніка Міжнароднай федэрацыі хакею2

Пабіты абсалютны рэкорд спёкі ў Беларусі: ёсць +39,6°С10

Паветраныя сілы ЗСУ пра рэтранслятары ў Беларусі: Цяпер расіянам значна цяжэй наносіць дакладныя ўдары2

Ала Пугачова перанесла дзве аперацыі на сэрцы1

Як звычайная крэйда можа дапамагчы знізіць спёку ў доме4

У Польшчы затрымалі двух беларусаў і дзевяцярых украінцаў, якіх падазраюць у арганізацыі мітынгаў за расійскія грошы9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы2

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць