Свет22

Зяленскі заявіў, што Буданаў удзельнічаў ва ўчарашнім пасяджэнні ваеннага кабінета

«Была сёння яшчэ адна падзея, яшчэ адзін пункт майго графіка, пра які пакуль не паведамлялася. Гэта ваенны кабінет. [У ім удзельнічалі] нашы камандуючыя: генералы Сырскі, Тарнаўскі, Залужны, Шаптала […], — і быў Буданаў», — сказаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў вячэрнім звароце.

Кіраўнік Галоўнага ўпраўлення вайсковай разведкі Кірыла Буданаў. Фота: «Новое время»

15 чэрвеня «РІА Навіны» са спасылкай на крыніцу ў сілавых структурах паведамілі аб цяжкім раненні Кірылы Буданава ў выніку ўдару па кіраванні разведкі 29 мая.

Да гэтага ў расійскіх тэлеграм-каналах распаўсюджвалася інфармацыя пра яго гібель. 16 чэрвеня прадстаўнік ГУР Андрэй Юсаў сказаў, што з Буданавым усё ў парадку.

Раней расійская прапаганда (а за ёй і беларуская) цягам мая запускала інфармацыю пра тое, што спачатку нібыта загінуў, а пасля быў цяжка паранены галоўнакамандуючы УСУ Валерый Залужны. Ён сапраўды не паказваўся на публіцы некалькі тыдняў, але 25 і 26 мая з'явіўся і на фота, і на відэа.

Апошняе на сённяшні дзень відэа з Кірылам Буданавым з'явілася 11 чэрвеня. У ім кіраўнік украінскай разведкі паўхвіліны глядзіць у камеру і не прамаўляе ні слова, а ў канцы роліка ўзнікае надпіс: «Планы любяць цішыню».

Каментары2

  • clay
    17.06.2023
    Кірыла Буданаў - красава.
  • Красава
    17.06.2023
    clay, расеец кстацi па нацыянальнасцi.

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень9

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

У Перу паліцыя затрымлівала наркагандляра, пераадзеўшыся ў касцюмы талісманаў мундыялю-20262

Еўрасаюз адкрыў перамовы аб уступленні Украіны і Малдовы2

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе13

У Свіслацкім раёне знішчылі вялікае поле маку1

Аб'явілі збор сродкаў на лячэнне былога палітвязня Дзмітрыя Гопты5

У Маскве спрабавалі ўзарваць былога міністра дзяржбяспекі «ДНР»7

У вежы «Газпрама», якая будуецца ў Мінску, заўважылі ўжо гатовы офіс. Што гэта і навошта — незразумела4

19‑гадовага беларуса, які знік у Аўстрыі, знайшлі жывога5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень9

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць