Спорт33

Пякельны трып беларускіх футбалістаў па Еўропе: 1600 кіламетраў за двое сутак у аўтобусе

Футбалісты гродзенскага «Нёмана» двое сутак дабіраліся ў Ліхтэнштэйн на аўтобусе. Там ім у чацвер трэба будзе згуляць матч Лігі канферэнцый УЕФА супраць мясцовага «Вадуца».

«Мы на месцы. Гатэль Kommod», — паведаміла прэс-служба «Нёмана» 12 ліпеня ў 11:58 паводле мінскага часу.

Гатэль Kommod знаходзіцца ў абшчыне Ругель. Адлегласць паміж ёй і Гродна — каля 1600 км. Прэс-служба «Нёмана» напісала пра выезд у 08:35 10 ліпеня. На дарогу каманда выдаткавала двое сутак.

Пры гэтым падарожжа перарывалася на начоўкі. Першую ноч гродзенцы правялі ў Польшчы, другую — у Аўстрыі, як піша Blizko.by.

Дабірацца ў Ліхтэнштэйн на аўтобусе прыйшлося, бо з 2021 года, пасля прымусовай пасадкі ў Мінску рэйсу Афіны — Вільня і арышту Рамана Пратасевіча і Сафіі Сапегі, у Беларусі адсутнічаюць авіясувязі з большасцю еўрапейскіх краін.

Мінскае «Дынама» і БАТЭ, якія таксама выступаюць у еўракубках, адправіліся на матчы самалётамі, але з перасадкамі. Гродзенцы ж аддалі перавагу наземнаму транспарту.

У «Нёмане» падлічылі, што адлегласць паміж стадыёнамі каманд складае 1630 км, але чакаць з візітам у адказ гасцей з Ліхтэнштэйна не варта. З сакавіка 2022-га беларускім клубам і зборным дазволена праводзіць хатнія матчы ў міжнародных турнірах толькі на нейтральных стадыёнах і без гледачоў, таму другая гульня пройдзе ў венгерскім Д'ёры.

Матч «Вадуц» — «Нёман» пройдзе на стадыёне «Райнпарк» у Вадуцы 13 ліпеня і пачнецца а 21:00 па беларускім часе.

Каментары3

  • Жвір
    12.07.2023
    Посьпехаў ! Няхай гэтыя цяжкасьці толькі мацней згуртуюць каманду, раззлуюць ды адкрыюць выйсьце дадатковым сілам дзеля перамогі.
  • Вольга
    12.07.2023
    Так ім і трэба - за пацучыныя паводзіны ў дваццатым.
  • Гость
    13.07.2023
    Ну хоть в Европе побывали , и может что-нибудь для себя купить смогут.

Цяпер чытаюць

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала22

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску дагэтуль працуе сямейнае атэлье «Лявоніха», створанае яшчэ ў 1962 годзе1

Стала вядома, па якіх правілах будуць масава працаўладкоўваць узбекаў у Беларусі20

У Вішнёвым пад Кіевам падчас расійскай атакі выбухнуў склад боепрыпасаў. Зяленскі паабяцаў пакараць вінаватых5

У ВКЛ «ненавідзелі рускіх больш, чым крымцаў». У Расіі чарговы раз адкарэктавалі падручнікі па гісторыі38

Сям'ю беларускага футбольнага арбітра напаткала нечаканая бяда: цяжкая хвароба маленькага сына

У Гомелі вадалаз выпадкова знайшоў у Сожы косткі мамантаў і бізонаў2

Вываз нафты з Персідскага заліва амаль спыніўся

МТБанк абвясціў пра змену лагатыпа2

«Здзелка згарэла». Аўтар кнігі «Аўтарытарызм пад пагрозай» пералічыў падставы для аптымізму наконт будучыні Беларусі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала22

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць