Гомельская кандытарская фабрыка «Спартак» цяпер выпускае шакаладныя пельмені. Незвычайны ласунак засвяціўся ў роліку, які прадпрыемства апублікавала ў інстаграме. «Толькі зірніце, колькі ўсяго цікавага можна зрабіць з шакаладу!» — напісана ў подпісе да відэа.

Сярод іншага на кадрах можна ўбачыць самыя сапраўдныя пельмені. Аднак выраб, які вонкава выглядае як паўфабрыкат з цеста і фаршу, на самай справе зроблены з белага і чорнага шакаладу.
Акрамя пельменяў, на прадпрыемстве робяць з шакаладу ядомыя кветкі, статуэткі, кошыкі і шмат іншага. На фабрыцы адзначылі, што набыць гэтыя вырабы можна ў фірмовых крамах.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары