Грамадства

Верхнядзвінскага прадпрымальніка пакаралі арыштам за «экстрэмізм»

Суддзя суда Верхнядзвінскага раёна Таццяна Кукліна 11 ліпеня за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў у сацыяльных сетках арыштавала на 15 сутак мясцовага прадпрымальніка Вячаслава Дэмбоўскага. Судовае пасяджэнне прайшло без удзелу «правапарушальніка», хаця ў міліцыі з пратаколам аб адміністрацыйным правапарушэнні ён быў згодны, піша «Віцебская вясна».

На судовым пасяджэнні паведамлялі, што, згодна з рапартам інспектара Мёрскага РАУС, падчас маніторынгу інфармацыі сацыяльнай сеткі «Аднакласнікі» ў асабістым профілі Вячаслава меліся спасылкі на інтэрнэт-супольнасці «Stop Luka» і «Мая краіна Беларусь», якія ўлады залічылі да «экстрэмісцкіх».

Пасля даследавання ўсіх пісьмовых матэрыялаў суддзя Кукліна прыйшла да высновы, што віна Дэмбоўскага даказаная ў здзяйсненні ім правапарушэння, прадугледжанага ч. 2 арт. 19.11 КаАП, і пастанавіла арыштаваць мужчыну на 15 сутак з моманту яго фактычнага затрымання.

Каментары

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Тураўскі малочны камбінат перайшоў пад амаль поўны кантроль братоў-бізнэсменаў1

Чуткі пра адмову беларусаў ад хатніх гадаванцаў праз уведзены падатак не пацвердзіліся3

«Жыццё зрабіла нечаканы кульбіт». Сын і нявестка былой міністаркі інфармацыі Ліліі Ананіч пераехалі ў Кітай15

Беларусы абурыліся, што ў «Еўраопце» прадаюць «халяльныя» агуркі8

Ад касцёлаў да «беларускіх Мальдываў»: падарожжа па Беларусі скрозь час і колеры2

Невялікі шатландскі востраў так разрэкламавалі, што ён закрываецца ад турыстаў1

У Лепельскім раёне мужчына ўпаляваў ваўка, і гэта стала пачаткам непрыемнасцяў2

«Будзе вільгаць — будуць грыбы». Пад Гроднам ужо збіраюць лісічкі

23‑гадовы Руслан з Жабінкі закахаўся ў расіянку і пераехаў да яе. А там і на фронт — і пражыў два тыдні10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць