Пасля 00:00 31 ліпеня расіяне нанеслі ўдар па Харкаве, у горадзе прагрымелі выбухі.

Фота: «Дана Руда»
Кіраўнік Харкаўскай абласной ваеннай адміністрацыі Алег Сінягубаў і гарадскі галава Ігар Церахаў паведамілі пра ўдар па Харкаве. Церахаў паведаміў, што «было чуваць два прылёты».
Паводле папярэдніх звестак, адбылося траплянне ў нежылыя памяшканні.
На месцы прылёту ўзнік пажар.
«Аб пацярпелых інфармацыі пакуль няма. На месцы працуюць ратавальнікі», — дадаў Церахаў.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары