Усяго патроху

Мурмурацыя. Ля Гродна тысячы птушак зноў зладзілі незвычайны танец ВІДЭА

Незвычайную з'яву здолеў зняць чытач Newgrodno.by пад Гроднам. Над вёскай Вялікая Жорнаўка велізарная колькасць птушак зладзіла ў палёце незвычайны танец. Тысячы птушак, рухаючыся сінхронна і скаардынавана, стваралі ў небе самыя неверагодныя геаметрычныя фігуры, то збіваючыся ў шчыльнае воблака, то на імгненне разлятаючыся ў розныя бакі. Прычым рабілі яны гэта на велізарнай хуткасці.

Newsgrodno.by

Здаецца, што сочыш за камп'ютарнай графікай, але не, усё гэта адбываецца насамрэч.

Дарэчы, навукоўцы нават далі назву такой з'яве. Гэта мурмурацыя. Часцей за ўсё такія танцы выконваюць велізарныя чароды шпакоў, крумкачоў або галак. У палёце яны разганяюцца да 40 км/г, аднак не сутыкаюцца, бо кожная птушка выразна кантралюе ўсё, што адбываецца вакол яе.

Для чаго птушкам мурмурацыя? Выразнага адказу няма дагэтуль. Зрэшты, навукоўцы лічаць, што такім чынам птушкі спрабуюць атрымаць максімум інфармацыі аб сваім асяроддзі. Таксама ёсць версіі, што такім чынам дасведчаныя вучаць маладых лятаць. Яшчэ адна здагадка звязаная з тым, што чароды такімі рухамі спрабуюць сябе засцерагчы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць