Усяго патроху22

«Шансуе», «гаварыць» і «тутэйшы». Завод «Прамень» выпусціў калекцыю гадзіннікаў, прысвечаную беларускім дыялектам

Мінскі гадзіннікавы завод «Прамень» сумесна з АЗС А-100 выпусціў лімітаваную калекцыю гадзіннікаў і будзільнікаў «Кропкі часу». Яе прымеркавалі да Дня беларускага пісьменства і прысвяцілі беларускім дыялектам.

«Кропкі часу» — гэта лімітаваная калекцыя, натхнёная шматграннасцю і багаццем беларускай культуры і мовы. За мінімалістычным дызайнам схаваны глыбокі сэнс разнастайнасці знаёмых кожнаму беларусу дыялектаў», — сказана ў прэс-рэлізе завода.

На гадзінніку і будзільніках — надпісы на беларускай мове («шансуе», «гаварыць» і «тутэйшы»), а таксама межы Беларусі. Што тычыцца колеру, то ёсць тры варыянты: «блакітнае возера», «першы прамень» і «вясновы луг».

«Гэтая калекцыя нібы люстэрка, зазірнуўшы ў якое, вы можаце вярнуцца ў цёплыя ўспаміны свайго дзяцінства», — расказалі на заводзе.

Купіць гадзіннікі і будзільнікі з новай калекцыі можна як на сайце luch.by, так і ў фірмовых крамах «Прамень».

Акрамя таго, будзільнікі паабяцалі прадаваць і на запраўках А-100.

Там жа прапанавалі купіць і гарачыя напоі ў кубачках з дызайнам «Кропкі часу» і QR-кодам, адсканаваўшы які, можна будзе прайсці тэст на веданне беларускай мовы і «атрымаць падарункі ад АЗС А-100 і Мінскага гадзіннікавага завода «Прамень».

Каментары2

  • дочка максимадизайнера
    01.09.2023
    а дзе дызайн?
  • дочкамаксимадизайнера
    02.09.2023
    мне не падабаецца найперш лагатып (не кажучы ўжо пра ненашанскае слова "луч")
    даўно (дауно!) састарэўшы лагатып
    хто ж зробіць яго луччэ?
    дзе той Дизайнер?

Цяпер чытаюць

Пасажыры аўтобуса Мінск — Анапа, у які трапіў дрон пад Бранскам, расказалі, што адбывалася2

Пасажыры аўтобуса Мінск — Анапа, у які трапіў дрон пад Бранскам, расказалі, што адбывалася

Усе навіны →
Усе навіны

Віцебскага таксіста ў верасні 2020‑га судзілі па 23.34. А ў 2026‑м ён паехаў памерці за Пуціна17

Стала вядома, чый аўтобус пацярпеў ад дрона ў Бранскай вобласці4

Тэйлар Свіфт выйдзе замуж ужо заўтра?2

Так выглядае жылы дом у Кіеве, у які сёння ўначы трапіла расійская ракета6

Ціханоўская зрабіла сэлфі ў вышыванцы ФОТАФАКТ16

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі17

Супрацоўніца завода ў Слуцку паказала падарункі да 3 ліпеня — народ моўчкі зайдросціць12

Пад Мінскам збіраюць новы поўнапамерны пікап. Вось колькі ён каштуе4

Колькі каштуе паплаваць на экскурсійным катамаране па Нарачы?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасажыры аўтобуса Мінск — Анапа, у які трапіў дрон пад Бранскам, расказалі, што адбывалася2

Пасажыры аўтобуса Мінск — Анапа, у які трапіў дрон пад Бранскам, расказалі, што адбывалася

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць