Вайна55

Украіна не будзе праводзіць расследаванне ракетнага абстрэлу Канстанцінаўкі

Украіна не будзе праводзіць расследаванне ракетнага абстрэлу Канстанцінаўкі, бо для Украіны «ўсё відавочна»: ракета была расійская, заявіў прадстаўнік Офіса прэзідэнта Міхаіл Падаляк.

Фота: «Радыё Свабода»

«Навошта расследаванне, калі для нас усё відавочна? У нас больш за шэсць тысяч ракет прыляцела. Мы кожныя абломкі павінны пацвярджаць, бо хтосьці выйшаў і сказаў: «Вы ведаеце, гэта Украіна сама сябе атакуе»?» — заявіў Падаляк, як піша «Медуза».

«Для нас відавочна і пацверджана, што гэта адзін з ракетных удараў Расійскай Федэрацыі, якая кожную ноч і кожны дзень па тых ці іншых гарадах, асабліва прыгранічных, наносіць <…> У гэтым выпадку гэта РСЗА. <…> Для нас няма ніякай двухсэнсоўнасці і неабходнасці праводзіць расследаванні, усё відавочна, усё канкрэтна, усё зафіксавана, яшчэ адзін састаў злачынства, гэта парушэнне міжнароднага гуманітарнага права. <…> Я не бачу тут поля для дыялогу. <…> Ракета была расійская, гэта сістэма РСЗА, будзе ўстаноўлена, хто і з якой адлегласці наносіў удар, будзе выразна названа кожнае прозвішча: хто, што і гэтак далей», — заявіў Падаляк.

Ракетны ўдар па Канстанцінаўцы Данецкай вобласці быў нанесены 6 верасня. Ракета трапіла ў рынак, у выніку чаго загінулі 16 чалавек, 33 пацярпелі.

7 верасня заснавальнік расследавальнай групы Conflict Intelligence Team (CIT) Руслан Лявіеў са спасылкай на аналіз відэазапісу ўдару выказаў здагадку, што ракета магла быць украінскай, а падзеі — «трагічнай выпадковасцю».

Аглядальнік нямецкага таблоіда Bild Юльян Рэпке адзначыў, што ракета, якая ўдарыла па Канстанцінаўцы, была запушчаная з паўночнага захаду — тэрыторыі, якая знаходзіцца пад кантролем УСУ.

Каментары5

  • Янка
    12.09.2023
    Людміла, і што вы збіраецеся яму прад'явіць? Нязручныя факты? Між тым пазаўчора ў чарговым інтэрв'ю Майклу Накі Руслан Левіеў дадаткова прад'явіў фатаздымкі аднаго з валантэраў CIT з месца трагедыі, на якіх шмат доказаў (перш за ўсё - пляма з дзірак ад аскепкаў на блізляжачым будынку) таго, што:
    1.Ракета прыляцела з паўночнага захаду.
    2.Выбух ракеты адбыўся ў паветры.

    Адначасова ён ня выключае таго, што гэта магла быць расейская супрацьпаветраная ракета, якая сапраўды магла змяніць курс пад час пагоні за паветраным аб'ектам ЗСУ.

    Менавіта з мэтай прадухілення падобных выпадкаў у будучыні галоўнамі мэрапрыемставмі расследвання ён прапануе зрабіць:
    1.Рэвізію тзхнічнага стану даволі даўно вырабленых заходніх ракет, якія былі пераданы і выкарыстоўваюцца ВПС ЗСУ супраць расейскіх РЛС.
    2.Рэвізію канструкцыі кастамнай ("няроднай") падвескі заходніх ракет на МіГ-29 на конт некантралюемага схода ракет.

    І што ў адказ на вельмі сур'езныя аргументы CIT? Крывая заява адыёзнага спікера з ОПУ Ярмака - спадара Падаляка: маўляў нам ўсё відавочна, бо Ўкраіна ня мела намеру страляць па сваіх, таму ідзіце вы лесам з усімі сваімі аргументамі. і адразу падаляк супярэчыць сам сабе: Ракета была расейская, гэта сістэма РСЗА, будзе ўстаноўлена, хто і з
    якой адлегласці наносіў удар, будзе выразна названа кожнае прозвішча:
    хто, што і гэтак далей».
    Вы ж самі заяўлялі, што гэта была С-300! То бок "відавочнасці" адразу чамусці не назіралася?

    Між тым у выпадку вінаватасці ЗСУ CIT ніколі не абвінавчаваў Ўкраіну ў наўмыснам харакатары падобных інцыдэнтаў, а акцэнтаваў ўвагу менавіта на памылковасці альбо тэхнічнам сбоі.
  • бармалей
    12.09.2023
    Левиев и его команда на сегодня лучшие. А реакция многих украинцев и их властей на непредвзятое и обоснованное заявление CIT лишь показывает, что не только россияне занимаются пропагандой выгодных версий и замалчиванием неудобной правды, и поддаются эмоциям и пропаганде.
  • Common sense
    13.09.2023
    Янка, ракеты С300 довольно легко переделываются в вариант земля-земля. Харьков,Николаев Херсон постоянно ими обстреливается. Она заранее была запрограммирована по удару по земле. Меньше читайте пропаганду русских.

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Прадаецца «гатэль у беларускай Швейцарыі». Для інвестара-аматара3

У расійскай Казані памёр Ісус Хрыстос, які судзіўся за імя7

У Дагестане — выбухі на газаправодзе і пякельны пажар3

«Усярэдзіне абсалютна гнілыя». Беларусы незадаволеныя якасцю экзатычнай садавіны з В'етнама ў крамах3

Свет на вайне. Летась зафіксавалі рэкордную колькасць канфліктаў з часоў Другой сусветнай1

Трамп: Іран збіў амерыканскі верталёт Apache, які патруляваў Армузскі праліў11

Зяленскі: Я атрымаў патрэбны вынік ад ліста Пуціну

Ксюшы з СМА ўсё ж вырашылі рабіць выратавальны ўкол. Валанцёры збіраюць грошы на арэнду кватэры на час каранціну1

Расія займае ўсё большае месца на беларускім харчовым рынку4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць