Грамадства66

За распаўсюд «экстрэмізму» на 15 сутак арыштавалі рабочага завода «Палімір»

Не абышлося без сумнавядомай суддзі Зінаіды Балаболавай.

Андрэй Шкірэнка

Стала вядома, што 7 верасня суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» у сацыяльных сетках пакарала арыштам на 15 сутак апаратчыка цэха №103 завода «Палімір» Андрэя Шкірэнку.

Падчас судовага разбору Андрэй пацвердзіў, што ў сацыяльнай сетцы «Інстаграм» ён меў падпіску на старонкі «Рабочы Рух» і «Баста!», а ў Facebook на суполку «Фонд салідарнасці BYSOL/Belarus solidarity foundation».

Пра тое, што гэтыя суполкі прызнаныя «экстрэмісцкімі», яму не было вядома. Таму мужчына віны ў «распаўсюдзе экстрэмізму» не прызнаў, ад дачы тлумачэнняў адмовіўся, піша «Віцебская Вясна».

Каментары6

  • Янка
    16.10.2023
    У СССР глушылі, забаранялі, але людзі ўсё роўна слухалі BBC, VoA, RF/RFE, распаўсюджвалі саміздат. І СССР распаўся, хоць і не ўшчэнт. Але зараз прагна да інфармацыі яшчэ мацней, таму Беларусь абавязкова будзе вольнай.
    А репрэсіі не дапамогуць. Чым больш жорсткімі яны будуць - тым мацней будзе ненавісць да рэжыма і тым прынцыповей пройдзе люстрацыя.
  • Влад
    16.10.2023
    Нутык если ходишь на работу, не бастуешь, на что рассчитываешь?
  • Значит, всех пустят в расход
    16.10.2023
    Янка, можно всех пустить под нож и дело с концом

Цяпер чытаюць

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна4

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

Прадаецца «гатэль у беларускай Швейцарыі». Для інвестара-аматара3

У расійскай Казані памёр Ісус Хрыстос, які судзіўся за імя7

У Дагестане — выбухі на газаправодзе і пякельны пажар3

«Усярэдзіне абсалютна гнілыя». Беларусы незадаволеныя якасцю экзатычнай садавіны з В'етнама ў крамах3

Свет на вайне. Летась зафіксавалі рэкордную колькасць канфліктаў з часоў Другой сусветнай1

Трамп: Іран збіў амерыканскі верталёт Apache, які патруляваў Армузскі праліў11

Зяленскі: Я атрымаў патрэбны вынік ад ліста Пуціну

Ксюшы з СМА ўсё ж вырашылі рабіць выратавальны ўкол. Валанцёры збіраюць грошы на арэнду кватэры на час каранціну1

Расія займае ўсё большае месца на беларускім харчовым рынку4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна4

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць