Свет11

Армія ЗША адабрала 2000 салдат для патэнцыйнага разгортвання ў Ізраілі на фоне канфлікту з ХАМАС — The Wall Street Journal

Амерыканская армія адабрала каля 2000 салдат для разгортвання ў Ізраілі. Аб гэтым выданню паведамілі прадстаўнікі Пентагона. Таксама яны раскрылі, ці будзе амерыканская армія напрамую ваяваць за Ізраіль.

Салдаты арміі ЗША. Фота: Michael Sugrue / Getty Images

Як паведамілі выданню The Wall Street Journal прадстаўнікі Пентагона, першапачатковая функцыя вайскоўцаў не будзе прадугледжваць прамыя баі за Ізраіль.

«Каля 2000 салдат было адабрана з усіх узброеных сіл ЗША, але пяхоты ў іх складзе не будзе. Падтрымка Ізраілю ў выпадку разгортвання будзе аказана ў першую чаргу кансультатыўная і медыцынская. Баявых дзеянняў праводзіцца не будзе», — паведамілі The Wall Street Journal у Пентагоне.

Выданне мяркуе, што падобнае рашэнне Пентагона сведчыць аб тым, што ЗША хоча падтрымаць верагодную наземную аперацыю Ізраіля ў сектары Газа.

Усяго з моманту жорсткага нападу баевікоў ХАМАС на Ізраіль было забіта больш за 1400 ізраільцян, сярод якіх былі 30 грамадзян ЗША (13 усё яшчэ лічацца зніклымі без вестак).

Для эвакуацыі амерыканскіх грамадзян з Ізраіля ўлады ЗША адправілі спецыяльны карабель, які забраў іх з порта Хайфы і адправіўся на Кіпр.

Каментары1

  • Boba
    16.10.2023
    Ну вось цэ сапраудныя хлопцы, а не израильские заросшие щетиной хлюпики!

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў на свабодзе5

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць4

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

У Бабруйску шматдзетную маці асудзілі на вялікі тэрмін па наркатычным артыкуле2

Вясельны квэст у эміграцыі: беларусы расказалі, як бралі шлюб у замежжы3

Белы парашок, які знайшлі ў машыне мітрапаліта Іларыёна, аказаўся какаінам23

Беларуску расчаравалі сыркі «Топ Crispy» з фундуком — у іх не знайшлося фундуку

У Варшаве затрымалі ўкраінца, які злавіў легендарнага сома, які 20 гадоў плаваў у гэтым возеры22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў на свабодзе5

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць