Грамадства66

У Польшчы рыхтуюць змены ў Закон аб замежніках. Яны закрануць атрыманне ДНЖ і Blue Card

Чакаецца, што польскі ўрад прыме дакумент ужо ў другім квартале.

Фота: Wroclaw.pl

Польскі ўрад рыхтуе змены ў Закон аб замежніках. Праект новай рэдакцыі закона прадугледжвае аўтаматызацыю падачы дакументаў на ДНЖ, больш магчымасцяў для ўладальнікаў Blue Card і стварэнне агульнай базы замежнікаў. Mostmedia.io сабраў асноўныя змены, якія могуць закрануць беларусаў.

Дакументы на карту побыту

Цяпер запоўніць анкету для атрымання карты побыту можна на платформе MOS. Пасля адпраўкі заявы онлайн неабходна асабіста з'явіцца ва ўжонд і падаць раздрукаваную копію дакументаў.

Урад Польшчы плануе спрасціць працэдуру падачы заявы на карту побыту — працэс будзе цалкам праходзіць у электронным выглядзе. Усе неабходныя дакументы можна будзе падаць праз MOS, заверыўшы іх электронным подпісам.

Запаўненне формы зробяць інтуітыўна зразумелай. Плануецца, што дзякуючы новаўвядзенню замежнікам стане прасцей падаваць дакументы, аптымізуецца праца ўжондаў (мясцовых самаўрадаў).

Пасля адпраўкі дакументаў анлайн замежніка выклічуць ва ўжонд: трэба будзе прынесці арыгіналы дакументаў і здаць адбіткі пальцаў.

Карта Blue Card

Новаўвядзенні падрыхтаваныя і для ўладальнікаў Blue Card. Папраўкі будуць звязаныя з кароткатэрміновай і доўгатэрміновай мабільнасцю ўнутры ЕС: пераехаць у іншую краіну Еўрасаюза можна будзе на льготных умовах, а працэс працаўладкавання ў ЕС спросціцца. Акрамя таго, уладальнікі Blue Card змогуць скарыстацца спецыяльнай працэдурай, якая паскорыць працэс уз'яднання з сям'ёй.

Замежныя высокакваліфікаваныя работнікі атрымаюць права весці бізнэс на тых жа ўмовах, што і грамадзяне Польшчы.

Чакаецца, што гэта прыцягне больш таленавітых і каштоўных замежных работнікаў, якія валодаюць высокай кваліфікацыяй.

Аднак з'явяцца і новыя абавязкі.

Уладальнікаў Blue Card абавяжуць апавяшчаць:

  • што яны не працуюць;
  • змену наймальніка;
  • яны больш не адпавядаюць патрабаванням, устаноўленым для атрымання Blue Card;
  • аб пачатку выкарыстання «доўгатэрміновай мабільнасці».

База замежнікаў

Мяркуецца стварыць агульную базу замежнікаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы. Доступ да яе атрымаюць сацыяльныя і дзяржаўныя службы, у тым ліку ZUS і пагранслужба. Гэта дазволіць дзяржорганам аператыўна адсочваць, ці прыступіў іншаземец да працы пасля атрымання дазволу на знаходжанне ў краіне, ці плацяцца за яго ўнёскі ў фонд сацыяльнага страхавання і які ў яго заробак.

Міжнародная абарона

Плануецца падоўжыць тэрмін дзеяння праязнога дакумента замежніка, які выдаецца тым, хто знаходзіцца пад міжнароднай абаронай.

Каментары6

  • Тупица
    08.02.2024
    Турыст, тупой, совсем тупой.
  • Paca Vaca
    08.02.2024
    Турыст, падрасцеш - даведаешся 
  • Jacek
    08.02.2024
    Турыст, место, где умирает надежда.

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі32

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі32

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў16

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

Мікола Дзядок расказаў, як сукамернік-крымінальнік зрабіў яго беларускамоўным11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі32

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць