Грамадства1010

«Да каго не дойдзе — будзем размаўляць, як з праціўнікам». Сілавікі пагражаюць за фота вайсковай тэхнікі

Ва Узброеных сілах пачалі праверку боегатоўнасці. Тэлеграм-канал, блізкі да сілавікоў, апублікаваў заяву з нагоды вучэнняў.

Ілюстрацыйнае фота: Міністэрства абароны

Тэлеграм-канал, блізкі да сілавікоў, заклікае вайскоўцаў адсочваць, ці не здымаюць іх.

Канал пагражае тым, хто будзе здымаць тэхніку.

«Да каго не дойдзе — будзем размаўляць, як з праціўнікам. Хлопцы двойчы папярэджваць не будуць».

Канал звярнуўся да вайскоўцаў на вучэннях:

«Бачыце, што вас здымаюць? Сфатаграфуйце (зніміце на відэа) гэтага чалавека. Настойліва раім усталяваць у калоне хоць бы адзін відэарэгістратар і трымаць яго ўключаным на ўсім працягу маршу. Аналагічная просьба да супрацоўнікаў ВАІ».

Раней за здымкі вайсковай тэхнікі і перасылку гэтых фота і відэа незалежным тэлеграм-каналам асудзілі некалькіх чалавек. Напрыклад, былой настаўніцы з Хойнікаў Ірыне Абдукерынай далі 4 гады калоніі за відэа з калонай расійскай вайсковай тэхнікі, якое яна даслала ў «Беларускі Гаюн». Жыхара Баранавіч асудзілі да 2,5 года калоніі за фота і відэа вайсковай тэхнікі, якія ён даслаў у Nexta і якія так і не былі апублікаваны. 

Каментары10

  • Ёсік
    11.03.2024
    Каму вашая тэхніка 70-80гг мінулага стагодьдзя патрэбная? ЗІЛы ледзь едуць, БМП ды танкі так дымяць, здаецца зараз і сканаюць. У Беларусі толькі АМАП, губазік ды УВ маюць добрую вопратку, абутак ды рыштунак, армія ў срацы, акрамя 5-7 тысяч ссошнікаў. Як хочацца дачакацца ды паглядзець, як хрэнінская армія кардонная разьбяжыцца ды зьнікне.
  • М-65
    11.03.2024
    лукашисты лишний раз расписываются в том ,что беларуский  народ для них враг.
    … Ну тогда и они враги беларуского народа.
  • rt
    11.03.2024
    ну а тогда вы АКУПАНТЫ.... 
    п.с. хотя о чем это я.... тут и так было понятно....
    для моей семьи с 1939 года .....

Цяпер чытаюць

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна1

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

Расія займае ўсё большае месца на беларускім харчовым рынку4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Настаўніца рускай мовы з Ліды падрыхтавала ўжо 16 стобальнікаў на ЦЭ5

На паўднёвым захадзе Масквы выбухнуў аўтамабіль1

УСУ нанеслі ўдар па месцы дыслакацыі расійскага сапёрнага палка на Данбасе

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»36

«Які ж ён класны!» Мінчукі захапляюцца скульптурай ВАЛЛ-І на запраўцы «Беларуснафты»3

Расійскі аналаг Starlink страціў адзін са сваіх спадарожнікаў2

У Мінску з'явіцца шарбет са смакам напою «Сняжок»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна1

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць