Свет44

Расследавальнікі вінавацяць самага багатага кандыдата ў прэзідэнты Літвы ў гандлі з Беларуссю ў абыход санкцый

Кандыдата ў прэзідэнты Літвы Ігнаса Вегеле падазраюць у абыходзе санкцый супраць Беларусі. Кампанія кандыдата Vilpra рэзка нарасціла экспарт кандыцыянераў у Кыргызстан пасля абмежавання гандлю з РБ. Кыргызстан адказвае, што столькі кандыцыянераў яны не атрымлівалі. 

Ігнас Вегеле. Скрын відэа

Сумеснае расследаванне «Бюро», Laisvės TV, Sienas і паказвае, што ў сямейным бізнэсе кандыдата ў прэзідэнты Ігнаса Вегеле ёсць прыкметы магчымага абыходу санкцый. 

Даныя, сабраныя даследчыкамі, паказваюць, што кампанія Vilpra, падкантрольная сямʼі Вегеле, прыкладна за паўгода экспартавала кандыцыянераў амаль на мільён еўра з указаннем у якасці краіны прызначэння Кыргызстан. 

Аднак факты выклікаюць сумнеў, ці пайшлі кандыцыянеры менавіта туды. Кыргызстан заявіў, што імпартаваў значна менш. Журналісты мяркуюць, што гэта быў гандаль з Беларуссю, куды неўзабаве пасля нападу Расіі на Украіну ЕС забараніў экспарт кандыцыянераў.

Vilpra катэгарычна адмаўляе сваю датычнасць да магчымага механізму абыходу санкцый. Кандыдат у прэзідэнты адказвае на пытанні абвінавачаннямі ў «замоўным расследаванні». 

Да 2022 года Кыргызстан не вылучаўся ў якасці буйнога знешнегандлёвага партнёра Літвы. Аднак па меры таго, як санкцыйныя пакеты Еўрасаюза пачалі дзейнічаць адзін за адным, і Літва, і іншыя краіны пачалі актывізаваць гандаль з гэтай краінай. І неўзабаве высветлілася, што значная частка гэтага гандлю — фальшыўка. 

Звесткі, атрыманыя журналістамі, паказваюць, што Vilpra інтэнсіўна гандлявала з Кыргызстанам з верасня 2022 года па сакавік 2023 года. За гэты перыяд, заявіла Літва, краіна экспартавала кандыцыянераў больш чым на 2,3 мільёна еўра. Абʼём экспарту Vilpro склаў каля 40% гэтай сумы. 

Кыргызстан паведаміў статыстычнаму агенцтву ААН, што за гэты перыяд імпартаваў з Літвы кандыцыянераў усяго прыкладна на 370 тысяч долараў. 

Паводле дэкларацыі аб маёмасці і даходах, якую юрыст Ігнас Вегеле падаў як кандыдат у прэзідэнты, летась ён меў маёмасць на 1,5 мільёна еўра. На рахунку кандыдат меў 256 тысячаў еўра, у 2023 годзе ён зарабіў 170 тысяч еўра. Ён самы багаты з 8 кандыдатаў, якія ўдзельнічаюць у сёлетніх прэзідэнцкіх выбарах, дадае «Свабода».

Падчас нядаўніх тэледэбатаў з іншымі кандыдатамі Вегеле заявіў, што дачыненні Літвы з Расіяй павінны быць «вельмі прагматычныя», а стаўленне да Беларусі пасля 2020 году назваў «памылкай». Паводле яго слоў, Літва згубіла «буферную зону» праз непрадуманыя рашэнні, і цяпер у Літвы «фактычна ёсць мяжа з Расеяй за 40 кіламетраў ад Вільні».

Каментары4

  • ІМЯ
    25.04.2024
    Мы яшчэ пра Далю не забыліся, як такая з лукашэнкам мілавалася. Ганьба
  • Беларус
    25.04.2024
    Разумныя зарабляюць грошы, дурні займаюцца палітыкай
  • Ret
    25.04.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?5

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Іван Антанюк1

Прыватную мастацкую калекцыю прадалі на аўкцыёне за амаль 400 мільёнаў даляраў. Былі і творы нашых землякоў

Расія рэзка павялічыла імпарт авіяцыйнага паліва з Беларусі2

Трамп абвінаваціў Іран у «дурным парушэнні перамір'я»

У Мінску затрымалі крыўдзіцеля Валянціны, якая спявае пра Ісуса30

Баксёр Усік добраахвотна адмовіўся ад усіх сваіх чэмпіёнскіх паясоў

Паўднёвая Карэя зробіць усіх вайскоўцаў аператарамі дронаў

Ці пагражае беларусам рашэнне ЗША аб адмове ў надаванні прытулку? Патлумачылі ў Офісе Ціханоўскай2

Нічога гаварыць пасля сваёй сустрэчы Лукашэнка і Пуцін не плануюць11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?5

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць