Свет22

Літва заявіла падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці адным з прыярытэтаў свайго старшынства ў Радзе Еўропы

Падтрымка грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ і праваабаронцаў з Беларусі ды іншых краін, якія «прыгнятаюцца аўтарытарнымі рэжымамі», што працуюць у сваіх краінах або ў выгнанні, будзе ў ліку прыярытэтаў старшынства Літвы ў Камітэце міністраў Рады Еўропы, якое пачынаецца 17 траўня. Гэта вынікае з адпаведнага афіцыйнага дакумента, апублікаванага на сайце арганізацыі.

Вячэрняя Вільня. Фота ілюстрацыйнае

Таксама Літва мае намер падчас свайго старшынства арганізаваць дыскусію аб кансалідаваных намаганнях па гарманізацыі абмену інфармацыяй пра выпадкі абыходу санкцый з боку Расіі і Беларусі.

Старшынства Літвы ў Камітэце міністраў Рады Еўропы пачалося 17 мая і будзе доўжыцца да 13 лістапада.

На 30 мая запланавана правядзенне ў сталіцы Літвы семінара для беларускай моладзі, а ў верасні-кастрычніку ў Страсбургу павінна прайсці дыскусія Камітэта міністраў Рады Еўропы з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці па пытанні адмены смяротнага пакарання і паказ фільма пра смяротнае пакаранне ў Беларусі.

Каментары2

  • Гандзі
    17.05.2024
    Куды б ім пайсьці разам са сваей грамадзянскай супольнасьцю? 

    Ужо нават грантасосаў не засталося а яны ўсе паттрымліваюць
  • Жора
    18.05.2024
    Цудоўная падтрымка той часткі грамадзянскай супольнасці, якая засталася ў сваёй краіне - не выдаваць віз, спыніць чыгуначныя пасажырскія перавозкі, закрыць 2/3 памежных пунктаў, і ўрэзаць рэйсавыя аўтобусы і машруткі. Малайцы. Дзякуй за падтрымку, сябры-летувісы! Не, калючы дрот нам падабаецца, усё нармальна!

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі12

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Сыркі з пандай зараз будуць рабіць не ў Полацку1

З тушы загінулага кіта Цімі наробяць касцявой мукі і біяпаліва

Пераможную серыю Віктара Ганчарэнкі спыніла зборная Буркіна-Фасо9

Расія выкарыстоўвае дроны «Молнія» на новых частотах, якія не бачыць большасць дэтэктараў

У Брэсце яшчэ не паспелі здаць новы абсталяваны пляж, а яго ўжо наведалі вандалы6

Прадаецца «гатэль у беларускай Швейцарыі». Для інвестара-аматара3

У расійскай Казані памёр Ісус Хрыстос, які судзіўся за імя7

У Дагестане — выбухі на газаправодзе і пякельны пажар3

«Усярэдзіне абсалютна гнілыя». Беларусы незадаволеныя якасцю экзатычнай садавіны з В'етнама ў крамах3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі12

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць