Эканоміка66

Забаранілі ўвозіць у Беларусь шмат тавараў з Польшчы, Чэхіі і краін Балтыі

Урад пашырыў забарону на ўвоз і продаж у Беларусі тавараў з «недружалюбных краін». Ва ўрадзе назвалі рашэнне мерамі ў адказ на абмежаванні, уведзеныя ў дачыненні да беларускай прадукцыі, і гэтым разам паставілі па-за законам увоз некаторых тавараў з Польшчы, Чэхіі, Літвы, Латвіі і Эстоніі.

Фота ілюстрацыйнае

Пастанова Саўміна ад 6 снежня 2021 года № 700 дапоўненая даволі шырокім пералікам прадукцыі з пяці пералічаных краін.

У прыватнасці, пад забарону трапілі: піва і зброджаныя напоі, сродкі для догляду за скурай (а таксама для валасоў, галення, гігіены поласці рота і зубоў), дэзадаранты, саставы для ваннаў, мыла і ачышчальныя сродкі.

Забаронена ўвозіць таксама дываны для падлог, мужчынскую тэкстыльную вопратку, абутак з натуральнай скуры, галаўныя ўборы, пасцельныя прыналежнасці, посуд з фарфору і шкла, матрацныя асновы, лакі, фарбы, пліты, лісты, плёнкі з пластмас, цэтлікі і этыкеткі з паперы і кардону.

Акрамя таго, урад цалкам забараніў увоз і рэалізацыю вады з «недружалюбных краін», уключаючы мінеральную і газаваную.

Гэтыя абмежаванні не распаўсюджваюцца на ўвоз прадукцыі грамадзянамі для асабістага карыстання.

Ва ўрадзе сцвярджаюць, што гаворка ідзе пра меры ў адказ на рашэнні, прынятыя Латвіяй аб забароне імпарту з Беларусі харчовай прадукцыі па асобных пазіцыях, і Літвой аб забароне на адзін год увозу сельскагаспадарчай прадукцыі і кармоў з Беларусі.

Яшчэ адной падставай для контрсанкцый стаў падрыхтаваны рэгламент Рады ЕС, асноўнымі ініцыятарамі якога выступілі пяць краін (Латвія, Літва, Польшча, Чэхія і Эстонія), які прадугледжвае павышаныя пошліны на імпарт беларускай сельгаспрадукцыі.

У папярэдні раз такія маштабныя абмежаванні ўводзіліся ўрадам 14 сакавіка ў дачыненні да літоўскіх тавараў з-за закрыцця гэтай краінай двух пагранпераходаў на мяжы з Беларуссю.

Каментары6

  • Ёсік
    21.05.2024
    Лекі шчэ забараніце, яблыкі, дурні, а лепей калючым дротам абнясіце нашыя межы. Захад, ніводзін чыноўнік не павінен атрымаць візу ў вашыя краіны, ім вельмі добра і ўтульна пры гэтай сістэме жывецца.
  • Шуба качанавай
    21.05.2024
    І застанецца толькі "32 жемчужины" ахаха
  • брестчанин
    21.05.2024
    Пора, давно пора полякам и литовцам закрыть границу для ВСЕХ ГРУЗОВЫХ перевозок. Когда созреют?

Цяпер чытаюць

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала22

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Усе навіны →
Усе навіны

Лаўроў заявіў, што Расія будзе ваяваць да поўнай капітуляцыі Украіны19

Беларускі дальнабойшчык атрымаў візу для працы ў польскай фірме, а яна збанкрутавала. Яго асудзілі за незаконны ўезд у Польшчу1

У Мінску дагэтуль працуе сямейнае атэлье «Лявоніха», створанае яшчэ ў 1962 годзе1

Стала вядома, па якіх правілах будуць масава працаўладкоўваць узбекаў у Беларусі21

У Вішнёвым пад Кіевам падчас расійскай атакі выбухнуў склад боепрыпасаў. Зяленскі паабяцаў пакараць вінаватых5

У ВКЛ «ненавідзелі рускіх больш, чым крымцаў». У Расіі чарговы раз адкарэктавалі падручнікі па гісторыі38

Сям'ю беларускага футбольнага арбітра напаткала нечаканая бяда: цяжкая хвароба маленькага сына

У Гомелі вадалаз выпадкова знайшоў у Сожы косткі мамантаў і бізонаў2

Вываз нафты з Персідскага заліва амаль спыніўся

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала22

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць