Свет66

Польскія памежнікі паказалі зброю мігрантаў на мяжы з Беларуссю

Мігранты робяць коп'і і атакуюць памежнікаў.

Фота: Памежная служба Польшчы

Тры польскія памежнікі пацярпелі пасля нападаў з боку мігрантаў на мяжы з Беларуссю.

Адзін з памежнікаў атрымаў сур'ёзнае нажавое раненне. Яго калегу крыху раней ударылі разбітай пляшкай, яшчэ адзін памежнік атрымаў раненне пасля ўдару самаробным кап'ём, паведамляе Памежная служба Польшчы.

Напад з дапамогай «ружачкі» адбыўся ў раёне пагранзаставы ў Белавежы. Мігрант, які спрабаваў трапіць у Польшчу з тэрыторыі Беларусі, ударыў памежніка разбітай пляшкай у твар.

У раёне заставы ў Дубічах-Царкоўных прарвацца спрабавала група з дзевяці мігрантаў. Адзін з іх параніў памежніка ў руку самаробнай зброяй — палкай з прымацаваным нажом.

Напады на памежнікаў адбываюцца кожны дзень. У іх кідаюць камяні, галінкі, пляшкі, страляюць з рагатак. Нядаўна мігранты пашкодзілі машыну памежнікаў — разбілі шкло і памялі кузаў.

Каментары6

  • Казімір
    28.05.2024
    Пераход да узброеных правакацый супраць польскіх памежнікаў скончыцца для Лукашэнкі адзіным - ударам авіяцыі NATO па памежных базах АСАМу, які экіпуе, узбройвае, канваюе і прымушае мігрантаў да атак на польскіх памежнікаў.
  • Ёсік
    28.05.2024
    Узброены напад на службовую асобу, трэба ў адказ страляць. Калі некалькі патэнцыйных жыхароў ЕЗ параніце, а мо і застрэліце, іншыя падумаюць, ці рабіць такое. Што ў глуздах у гэтых мігрантаў? Мы ідзем за лепшым жыцьцём, але праз сілавы ціск, праз прымяненне зброі, а вы нас абавязаны сустрэць з караваем і забяспечыць нядрэннае жыцьцё.
  • Boba
    28.05.2024
    У меня один вопрос до памежников : у вас оружие есть? Так используйте его по назначению. 

Цяпер чытаюць

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна1

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Я атрымаў патрэбны вынік ад ліста Пуціну

Ксюшы з СМА ўсё ж вырашылі рабіць выратавальны ўкол. Валанцёры збіраюць грошы на арэнду кватэры на час каранціну1

Расія займае ўсё большае месца на беларускім харчовым рынку4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Настаўніца рускай мовы з Ліды падрыхтавала ўжо 16 стобальнікаў на ЦЭ5

На паўднёвым захадзе Масквы выбухнуў аўтамабіль1

УСУ нанеслі ўдар па месцы дыслакацыі расійскага сапёрнага палка на Данбасе

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»36

«Які ж ён класны!» Мінчукі захапляюцца скульптурай ВАЛЛ-І на запраўцы «Беларуснафты»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна1

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць