Усяго патроху55

Ці можна сарваць яблыкі з суседскага дрэва, калі галіна звісае над вашым участкам? Адказ вас здзівіць

Казус каментуе юрыст.

Многія, у каго ёсць дачныя ўчасткі, сутыкаліся з сітуацыяй, калі галінка суседскага дрэва звісае ўжо над іх тэрыторыяй. Ці можна ў такім выпадку забіраць сабе, напрыклад, яблыкі з гэтай галінкі?

Не, так рабіць нельга, расказала адвакатка юрыдычнай кансультацыі Цэнтральнага раёна Мінска Крысціна Якута-Марчук выданню «АіФ».

Паводле яе слоў, дрэвы, якія растуць у межах дачных участкаў, з'яўляюцца ўласнасцю гаспадароў гэтых участкаў. 

«У сілу грамадзянскага заканадаўства плады належаць асобе, якая выкарыстоўвае гэтую маёмасць на законнай падставе, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам або дамовай аб выкарыстанні гэтай маёмасці. Таму плады на яблыні суседа — гэта ягоная ўласнасць», — расказала юрыст.

Калі суседскае дрэва вам перашкаджае, адвакатка прапануе для пачатку папрасіць суседа зрэзаць галінку. Калі ён не пагодзіцца, то можна звярнуцца ў суд з пазовам аб ліквідацыі перашкод у ажыццяўленні права валодання і карыстання зямельным участкам. У такім выпадку суд можа абавязаць суседа, напрыклад, перасадзіць яблыню ці ўвогуле яе спілаваць.

Каментары5

  • Влад
    04.07.2024
    А если потряс ветку и яблоко на твой участок упало?
  • я б л о ко
    04.07.2024
    от хітрыя беларусікі... а калі гаманец выпадкова (ці, як у Влад невыпадкова) з кішэні ўпаў, а Вася ці Влад яго падняў і прысабечыў, то норм?
  • сідр
    04.07.2024
    я б л о ко, і што, нават гніллё з суседскай яблыні я на сваім участку не магу крануць? Калі яно прарасце на наступны год, таксама сусед у суд падасць. Часам галаву варта ўключаць, няхітры беларусік.

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць