Грамадства11

У Белтэлекам прызначылі новага дырэктара

На пасаду генеральнага дырэктара Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам» прызначаны Аляксей Івашкін.

Фота: Белтэлекам

10 ліпеня міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган прадставіў кіраўніка калектыву, паведамляе прэс-служба «Белтэлекам».

Канстанцін Шульган заявіў, што сёння перад прадпрыемствам стаяць важныя задачы: «Белтэлекам павінен стаць шматпрофільным аператарам, інтэгратарам лічбавых рашэнняў для эканомікі і насельніцтва, актыўна асвойваць новыя напрамкі, такія як штучны інтэлект, вялікія дадзеныя, тэхналогіі» разумнага горада», мабільная сувязь. Усё гэта — аснова для далейшага развіцця. Перакананы, што ініцыятыва кіраўніцтва і прафесіяналізм каманды «Белтэлекама» дазволяць дасягнуць усіх пастаўленых мэтаў».

У ліку асноўных прыярытэтаў працы Аляксей Івашкін назваў даванне паслуг на новым узроўні якасці, што, на яго думку, станоўча адаб’ецца на ўспрыманні брэнда «Белтэлекам» і дазволіць стаць бліжэй да спажыўца.

Аляксей Івашкін нарадзіўся ў Мінску ў 1982 годзе. Кіраваў РУП па наглядзе за электрасувяззю «БелДІЭ». У 2001 годзе скончыў вышэйшы каледж сувязі, у 2004-м — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, у 2012 годзе — Акадэмію кіравання.

Каментары1

  • даведка
    10.07.2024
    Новый гендиректор белтелекома вместе с министром служил в ОАЦ?

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць