Грамадства66

Турарбекава назвала два важныя адрозненні беларусаў

Палітолаг і былая выкладчыца БДУ Роза Турарбекава пераехала ў Беларусь з Казахстана. У новым выпуску ТОКу яна паразважала, у чым адрозненне беларусаў ад казахаў.

Палітолаг Роза Турарбекава. Скрын відэа ТОКу

Адно з адрозненняў — стаўленне да грошай.

«Беларусы — людзі вельмі рацыянальныя, умеюць лічыць, не раскідваюцца грашыма. Гэта не азначае скнарства, гэта зусім іншы ўзровень», — падзялілася яна назіраннямі.

Казахі ж, кажа Турарбекава, не проста хлебасольныя.

«Гэта проста направа і налева раздача. Бо ўсё, што матэрыяльнае, яно некаштоўнае, а каштоўныя людзі». 

@tokbelarus Почему молчание — не знак согласия белорусов. Делится наблюдениями политолог Роза Турарбекова #беларусь #казахстан #сравнение #белорусы #казахи #минск #минсксейчас #нашаніва ♬ transgender - &lt3

Казахі — качавы народ, падкрэслівае палітолаг, а таму матэрыяльнае ўспрымалася як дадатковая ноша, якую трэба цягнуць. А чалавек — гэта крыніца інфармацыі, той, хто можа дапамагчы са скацінай.

Яшчэ адна адметнасць беларусаў — маўклівасць.

«Мне мае сяброўкі беларускія казалі: «Маўчы, будзь разумнай». Для мяне гэта нібыта я на іншай планеце апынулася. У казахаў нельга маўчаць. Калі ты маўчыш, ты нешта хаваеш. Відаць, дрэнную задуму».

Роза згадвае, як, калі пачала выкладаць беларускім студэнтам, не магла зразумець, падабаецца ім ці не. Бо казахскія студэнты засыпаюць пытаннямі і каментарамі, а беларусы проста маўчаць. Тады яе муж Павел Церашковіч, які таксама выкладаў ва ўніверсітэце, папрасіў Розу паказаць журнал наведвальнасці. І сказаў пасля: студэнтам цікавыя твае лекцыі, бо мала адсутных.

Палітолаг згадвае, як назіральніца на выбарах падзялілася з ёй высновай, якую Турарбекава запомніла назаўсёды: «Беларусы галасуюць нагамі».

«І яшчэ адзін момант, што я вынесла пра беларусаў: маўчанне не ёсць знак згоды. Я заўсёды гэта кажу ўсім сваім калегам, хто не беларусы. Кажу: вы іх не ведаеце.

«Добрыя такія, талерантныя людзі, вельмі прыемныя». Кажу: яны ўсім прыемныя, таму што яны маўчаць. «Ну так, маўчаць, значыць, згодныя, значыць, усё добра». Я кажу: не, маўчанне ў беларусаў не знак згоды. Гэта знак чаго заўгодна. Беларусы на ўсякі выпадак маўчаць. Казахі на ўсякі выпадак якраз-такі гавораць».

Глядзіце выпуск цалкам:

Каментары6

  • бабруйчанін
    15.08.2024
    Ен маўчыць і пасміхаецца .Маўчыць і пасміхаецца ..і нічога ні кажа .((( у свой бок)).Памятаю вееельмі раздражняла раздражняе падобные паводзіны ...
  • Acab
    15.08.2024
    Выдумляюць нацыі, а пазьней адрозьненьні паміж імі.
    Богаабраны народ, грошы здатны лічыць, а іншыя - не.
  • бабруйчанін
    15.08.2024
    Acab, Азірнісь вакол па колу На ўсход ..я адрозніваю.На поўдзень ні меньш розніца ..На захад поўнач)) Наконт " яхвэабранымі" ты з нейкім паблытал ? Ні з нашым счасцем Мы добра вучымся і вучань лепш за настаўніка
    Займі денег У кого ??

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць