Грамадства3232

Прадстаўнік «Белпола» расказаў, ці ёсць сярод апазіцыі агенты спецслужб

«У нас вельмі часта блытаюць вярбоўку з нейкімі меркантыльнымі інтарэсамі асобна ўзятага палітыка».

Уладзімір Жыгар Владимир Жигарь Vladimir Zhigar
Уладзімір Жыгар. Скрын відэа: TOK_talk / YouTube

Прадстаўнік аб'яднання былых сілавікоў «Белпол» Уладзімір Жыгар у новым выпуску ТОКу адзначыў, што вызначыць агента дастаткова цяжка, няма адзінага алгарытму, па якім можна вылічыць чалавека, які супрацоўнічае са спецслужбамі.

Але ёсць некалькі момантаў, на якія варта звярнуць увагу.

@tokbelarus Почему милиционеры не жалеют, когда уходят с работы? #милициябеларуси #беларусь #работамечты #милиция #полиция #нашаніва ♬ som original - AV music

«Нешта можна вызначыць па тым, як ён патрапіў да цябе ў атачэнне, аб чым пытаецца, Калі гэта проста нейкі «залётны чалавек», то ён пачынае цікавіцца рэчамі, якія, як правіла, не павінны нікога ўвогуле цікавіць, акрамя цябе. Ён пачынае цікавіцца рэчамі, якія выходзяць за рамкі таго, чым ён займаецца ці чым ён раней цікавіўся», — расказвае былы сілавік.

На пытанне, ці праўда, што беларуская апазіцыя напічкана агентурай, як пра гэта гаворыць Зянон Пазняк, Жыгар адказаў:

«Калі Зянон Станіслававіч нешта гаворыць, то трэба прыводзіць аргументы, а не складваць рукі і казаць: «Так гэта ж відавочна. Мы пра гэта раскажам, але праз некалькі гадоў». Так нельга.

Вы, калі ласка, прыводзьце канкрэтныя аргументы проста цяпер. Прычым не канспіралагічныя, а канкрэтныя. Бо распаўсюджваюцца тэорыі тыпу, хтосьці з некім некалі вучыўся, значыць ён на сто адсоткаў з'яўляецца завербаваным. Гэта не так».

Па словах Жыхара, безумоўна, ва ўсім дэмакратычным руху ёсць завербаваныя людзі, але

«ўявіць, што спецслужбы мэтанакіравана адправілі чалавека, які здолеў уклініцца ў дэмакратычны рух, прычым на дастаткова высокім узроўні, малаверагодна — хутчэй не, чым так».

«У нас вельмі часта блытаюць вярбоўку з нейкімі меркантыльнымі інтарэсамі нейкага асобна ўзятага чалавека, палітыка», — заўважае белполавец.

Глядзіце выпуск цалкам:

Каментары32

  • Андрусь
    25.08.2024
    БелПолу варта было б думаць, каб у спецслужбах былі агенты апазіцыі, якія б паказвалі агентаў спецслужб у апазіцыі, а не спрабаваць паводле вонкавых прыкметаў вызначыць ці не агент той ці іншы дзеяч.
  • Янка
    25.08.2024
    Калі нехта абвінавачвае кагосці ў агентурнаці, але не прадстаўляе пераканальных доказаў, то тут застаюцца два варыянты:
    1.Ён хлус праз непрыстойнасць альбо проста параноік. Другі выпадак асабліва характэрны для агульных абвінавачванняў.
    2.Ён ведае гэта пра іншых праз уласную працу ў спецслужбах.
  • Нейкае абы што
    25.08.2024
    «ўявіць, што спецслужбы мэтанакіравана адправілі чалавека, які здолеў уклініцца ў дэмакратычны рух, прычым на дастаткова высокім узроўні, малаверагодна — хутчэй не, чым так».
    ФСБ нават у Еўрапейскіх структурах вярбуе высокапастаўленых чыноўнікаў.
    І толькі беларускі дэмакратычны рух па Жыгару гэта чысты, светлы астравок стабільнасці, які абыходзіць сваёй увагай расейскае ФСБ і лукашэнкаўскае КДБ.

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень9

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

У Перу паліцыя затрымлівала наркагандляра, пераадзеўшыся ў касцюмы талісманаў мундыялю-20262

Еўрасаюз адкрыў перамовы аб уступленні Украіны і Малдовы2

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе13

У Свіслацкім раёне знішчылі вялікае поле маку1

Аб'явілі збор сродкаў на лячэнне былога палітвязня Дзмітрыя Гопты5

У Маскве спрабавалі ўзарваць былога міністра дзяржбяспекі «ДНР»7

У вежы «Газпрама», якая будуецца ў Мінску, заўважылі ўжо гатовы офіс. Што гэта і навошта — незразумела4

19‑гадовага беларуса, які знік у Аўстрыі, знайшлі жывога5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень9

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць