Нерухомасць11

Дзе ў Мінску будуць будаваць новае жыллё? Пляцоўкі ўжо вызначаны

Кіраўнік адміністрацыі Фрунзенскага раёна Сяргей Шкруднеў расказаў перспектыўныя пляцоўкі для будаўніцтва жылля. Пра гэта паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Цяпер забудова вядзецца на мяжы Маскоўскага і Фрунзенскага раёнаў — на ўскраіне Сухарава. А таксама ў Масюкоўшчыне. Там ужо прыступілі да ўзвядзення двух дамоў.

Участак — на месцы былога ваеннага гарадка таксама і далей будзе забудоўвацца.

Адзначаецца і тое, што ў планах і развіццё інфраструктуры на вуліцы Гарэцкага. Там пабудуюць каля 16 дамоў для тых, хто мае патрэбу, а таксама камерцыйнае жыллё.

«Працягваюцца працы на месцы даўгабуда «Гулівер». Цяпер на стадыі будаўніцтва першы 19-павярховы дом, дзе размесцяцца 360 кватэр. У бліжэйшай перспектыве там з'явяцца яшчэ пяць гмахаў», — распавёў ён.

Каментары1

  • Ёсік
    29.08.2024
    Хтосьці раней роў па ТБ, што забараняе будоўлю ў Мінску, ідзіце ў Смалявічы, Фаніпаль. Усё, скончылася забарона, бо вялікія грошы даюць за тыя кавалачкі зямлі. Гулівер, адзін дом на 360 кватэр * хай на 2,5 чалавекі * на 6 дамоў = 5400 чалавек. Піляць.

Цяпер чытаюць

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер

Усе навіны →
Усе навіны

Вывучыў восем моваў, ажаніўся і стаў доктарам у Барысаве — гісторыя медыка з Туркменістана3

Міністр абароны Літвы пра ліст Зяленскага: Наіўна чакаць, што Пуцін проста возьме і адступіць5

Падатковая наведалася да вядомага мінскага блогера-гаражніка. Кажуць, што той працаваў нелегальна2

У порце румынскай Канстанцы ўзарваўся беспілотнік1

Беларусы адмовіліся ад зайчыкаў, а брытанскі фунт збіраецца перайсці на іх выявы9

Паглядзіце, як незвычайна выглядае ўвечары дом-тэтрыс у Бабруйску25

Харысава расказала, чаму павялася на правакацыю КДБ62

У Лебядзіным лебедзь бясстрашна перайшоў праспект Пераможцаў2

У Арменіі пачалі раздаваць позвы на вайсковыя зборы тым, хто прыязджае з Расіі на выбары5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць