Свет2121

Харыс і Трамп ідуць нос у нос, вынік выбараў цяжка прадказаць, а яны вызначальныя для нашага рэгіёна

З улікам таго, што вакол Трампа гуртуюцца сілы, якія выступаюць за ўміратварэнне Расіі коштам Украіны, ад выніку гэтых выбараў залежыць развіццё сітуацыі ва Усходняй Еўропе.

Раскладка галасоў згодна з апошнімі сацыялагічнымі апытаннямі. Інфаграфіка: realclearpolling.com

Камала Харыс абганяе Трампа ў агульнанацыянальных апытаннях, але іх вынік вырашыцца ў swing states — некалькіх штатах, якія галасуюць то за рэспубліканцаў, то за дэмакратаў.

Гэтым разам да такіх адносяць Пенсільванію, Джорджыю, Паўночную Караліну, Арызону, Неваду, Вісконсін і Мічыган.

На сёння апытанні грамадскай думкі аддаюць перавагу Харыс у Пенсільваніі, Невадзе, Вісконсіне і Мічыгане, а Трампу — у Джорджыі, Арызоне і Паўночнай Караліне. Прычым у большасці з гэтых штатаў разрыў складае нават не працэнты, а долі працэнта — нашмат менш за статыстычную хібнасць.

Там і вырашыцца вынік выбараў.

Дональд Трамп і Камала Харыс падчас дэбатаў 10 верасня ў Філадэльфіі. Фота: AP Photo / Alex Brandon

Беларусі выгадна, каб ЗША заставаліся магутнай дзяржавай, якая б ураўнаважвала ў нашым рэгіёне Расію: Масква імкнецца да паглынання ўсходнееўрапейскіх дзяржаў ці прынамсі татальнага кантролю над імі. Для Беларусі таксама выгадна, каб ЗША захоўвалі альянс з краінамі Еўропы.

У сваю чаргу, Масква яўна падтрымлівае амерыканскіх ізаляцыяністаў, якія выступаюць за тое, каб ЗША перасталі абараняць еўрапейскі кантынент.

Ізаляцыяністы цяпер гуртуюцца вакол Рэспубліканскай партыі, кандыдатам ад якой ідзе экс-прэзідэнт Дональд Трамп.

Адначасова Расія падтрымлівае антыамерыканскія сілы ў краінах ЕС, імкнучыся ўбіць клін між Амерыкай і Еўропай. Масква спадзяецца з часам дасягнуць дамінавання над еўрапейскім кантынентам.

Рэальную палітыку той ці іншай амерыканскай адміністрацыі цяжка прадказаць, яна нярэдка адрозніваецца ад перадвыбарнай рыторыкі. Аднак кідаецца ў вочы, што сілы, якія выступаюць за ўміратварэнне Расіі коштам Украіны і Беларусі, гуртуюцца вакол Трампа. Сумневы адносна апраўданасці далейшай фінансавай падтрымкі Украіны выказвалі, у прыватнасці, кандыдат у віцэ-прэзідэнты ад рэспубліканцаў Джэй Дэвід Вэнс, а таксама сын Трампа — Дональд Трамп-малодшы.

Каментары21

  • Імя
    24.09.2024
    Оёй, амаль сбалансаваны артыкул! Што дзеецца.

    А наконт ізаляцыянізма, чаму б глядзець на справы, а не на гучныя словы?

    Калі падчас" ізаляцыяніста" Трампа рашка сядзела ціха і толькі выграбала паразы, а падчас "інтэрнацыяналіста" Байдэна нападала на Ўкраіну аж двойчы, то можа для нас лепей усё ж трампаўскі "ізаляцыянізм"?
  • Надакучылі маніпуляцыі
    24.09.2024
    „ вакол Трампа гуртуюцца сілы, якія выступаюць за супакаенне Расіі коштам Украіны”
    А вакол Байдэна/Харыс хто гуртуецца? Гэта ж роўненька тое, чым яны займаюцца на практыцы ўсю вайну. Хто сарваў контрнаступ? Байдэн мог пасылаць зброю без рашэння кангрэса, але не выкарыстаў гэтага права.
  • Імя
    24.09.2024
    свой, важна, каб галасы лічылі не так, як у 20-м. Калі грамадства ізноў дазволіць махінацыі, гэта ўжо яго праблема. "…Fool me twice, it's on me" (c).

Цяпер чытаюць

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна1

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Я атрымаў патрэбны вынік ад ліста Пуціну

Ксюшы з СМА ўсё ж вырашылі рабіць выратавальны ўкол. Валанцёры збіраюць грошы на арэнду кватэры на час каранціну1

Расія займае ўсё большае месца на беларускім харчовым рынку4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Настаўніца рускай мовы з Ліды падрыхтавала ўжо 16 стобальнікаў на ЦЭ5

На паўднёвым захадзе Масквы выбухнуў аўтамабіль1

УСУ нанеслі ўдар па месцы дыслакацыі расійскага сапёрнага палка на Данбасе

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»36

«Які ж ён класны!» Мінчукі захапляюцца скульптурай ВАЛЛ-І на запраўцы «Беларуснафты»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна1

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць