Грамадства99

Захоўванне бульбы па-за кватэрай пагражае жыхарам вялікім штрафам

У Мінскай гарадской жыллёвай гаспадарцы растлумачылі, чаму нельга размяшчаць мяшкі з гароднінай у калідорах шматпавярховікаў.

Кірмаш у Магілёве. Фота: magilev.by

Увосень многія беларусы закупаюцца гароднінай на сельскагаспадарчых кірмашах, але ў саміх кватэрах не заўсёды ёсць месца для яе захоўвання.

Але і загрувашчваць калідоры, лесвічныя пралёты і пляцоўкі, праходы, запасныя выхады і іншыя дапаможныя памяшканні ў жылым доме забаронена.

Такая норма прадугледжана пунктам 2 артыкула 26 Жыллёвага кодэкса Беларусі, а таксама падпунктам 16.6 Правілаў карыстання жылымі памяшканнямі, утрымання жылых і дапаможных памяшканняў, зацверджаных пастановай Саўміна № 399 ад 21 мая 2013 года.

Як перадае газета «Аргументы і факты ў Беларусі» адказ ЖКГ Мінска, за парушэнне гэтых палажэнняў пагражае штраф да 20 базавых велічыняў (да 800 рублёў сёння).

Уласна кажучы, пастаўленыя ў тамбуры мяшкі з бульбай можна палічыць якраз загрувашчваннем. Дарэчы, яны могуць перашкодзіць і пры эвакуацыі ў выпадку пажару.

Каментары9

  • Да запретите всем просто находиться в квартире
    13.10.2024
    Разрешить только ночевать с 22.00 до 06.00, остальное время будете на работе проводить, когда в 2025 году Лукашенко установит 12 часовой рабочий день без оплаты часов сверх 8 часового дня. Отказавшихся- сразу на увольнение. Такой законопроект готовит Минсоцзащиты
  • даведка
    13.10.2024
    Всего за несколько месяцев после редизайна сайта посещаемость упала вдвое.
  • знаўца
    13.10.2024
    даведка, гэта звязана з алгарытмамі пошукавікаў, яны не вельмі разумныя.

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць