Грамадства

Нацыянальны аэрапорт Мінск назваў найбольш папулярныя кірункі палётаў

Авіярэйсы з і ў Нацыянальны аэрапорт Мінск выконваюць 10 авіяперавозчыкаў.

Намеснік генеральнага дырэктара па авіяцыйнай бяспецы і рэжыму Вадзім Праўлоцкі на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Дню работнікаў грамадзянскай авіяцыі, распавёў пра найбольш папулярных напрамках палётаў з і ў сталіцу, піша БелТА.

Па словах Вадзіма Праўлоцкага, авіярэйсы з і ў Нацыянальны аэрапорт Мінск выконваюць 10 авіяперавозчыкаў. У іх ліку базавая авіякампанія «Белавія», на якую прыпадае 64,3% усіх рэйсаў, шэсць расійскіх кампаній («Победа», «Аэрафлот», «Азімут», «Ікар», Red Wings, «Северсталь»), авіякампаніі з Узбекістана, Кітая і ААЭ.

«Усяго за дзевяць месяцаў авіяперавозчыкамі выканана рэйсаў на 12,5% больш, чым за аналагічны перыяд 2023 года. Па выніках года плануем абслужыць каля 2,8 млн пасажыраў», — распавёў Вадзім Праўлоцкі.

У ліку найбольш папулярных кірункаў — Масква, Санкт-Пецярбург, Дубай, Стамбул і Тбілісі.

Найбольшая сярэдняя загрузка адзначаецца на рэйсах авіякампаніі «Победа» з Масквы і Санкт-Пецярбурга, «Азімут» — з Мінеральных Вод, Red Wings — з Самары, «Белавія» — у Тбілісі і Стамбул.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі32

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў16

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць