Вайна1414

«Трупы, трупы, трупы нашых. Пад поўным кантролем дронаў». Дзённік расійскага штурмавіка, які ацалеў пад Ваўчанскам

Расійскі z-блогер Максім Калашнікаў апублікаваў «Дзённік старога-навабранца» — расповед расійскага штурмавіка, які ледзь не загінуў у Харкаўскай вобласці Украіны і прыйшоў да высновы, што ваяваць больш не хоча. Дзеянне адбываецца пад Ваўчанскам, які расійскія войскі марна спрабуюць захапіць з мая 2024 года.

Украінскі вайсковец страляе з гарматы. Харкаўская вобласць, 6 лістапада 2024 г.Фота: AP Photo / Efrem Lukatsky

«Пяцьдзясят метраў. Можа, і менш. У шэрай перадсвітальнай імгле ці ў надыходзячай цемры вечара дакладную адлегласць вызначыць не ўдаецца. У іншы час выглядаць з падвала цалкам разбуранага будынка катэгарычна не рэкамендуецца. Дый сам падвал у большай ступені завалены абломкамі бетонных бэлек, пліт і металічных канструкцый. Пад імі хаваюся восьмы дзень. Снайперская куля прабіла нагу. Добра, прайшла праз мяккія тканкі. Скразная дзірка неблагая! Палец прасунуць можна.

«Пяцьдзясят метраў, не больш», — кажуць тыя, каму ўдалося прайсці гэту адлегласць у наш бок. Шлях завалены абломкамі, будаўнічым смеццем і трупамі. Трупы, трупы, трупы нашых байцоў. Яны відаць паўсюль. Куды сягае вока — усюды мерцвякі. Яны ляжаць і ў падвале, дзе мы хаваемся, хто толькі дзень, хто — пятнаццаты. Доўга ляжаць тыя, хто сам перасоўвацца не можа. Ім неабходна эвакуацыя. А яе няма, і яна не прадбачыцца.

Гэтыя пяцьдзясят метраў пад поўным кантролем бандэраўскіх дронаў і снайпераў. Калі дроны не лётаюць, усё прастрэльваецца з мінамётаў.

Іх карэктары не спяць на варце — варта камусьці з нашых з’явіцца на адкрытай прасторы на некалькі хвіляў, як у яго адразу ляцяць некалькі мін.

Загінулых і памерлых ад ран шмат. Яны ўжо ляжаць у два-тры слаі ўшчыльную да параненых. Стойкі пах трупаў і гніення ранаў запаланіў падвал.

Украінскія вайскоўцы кантралююць аэрафотаздымку беспілотніка ў камандным цэнтры ў Харкаўскай вобласці, 16 кастрычніка 2024 г. Фота: AP Photo / Alex Babenko

Хлопцы гніюць, а санітар не можа ім нічым дапамагчы. Дае толькі абязбольвальныя, якія дастаўляюцца дронам. Лекі і блок цыгарэт — вось і ўся дапамога ад тых, хто сядзіць усяго за пяцьдзесят метраў ад нас.

Дыхаць можна толькі кароткімі ўдыхамі. Пачаліся прыцемкі, на небе ходзяць хмары, вецер пачаў дзьмуць парывамі. Па рацыі ўсім параненым, якія могуць самастойна перасоўвацца, рэкамендуецца «рабіць ногі». Замотваю скотчам разрэзаныя пры бінтаванні штаны. Асцярожна выглядаю з падвала. Гудзенне прымушае вярнуцца назад. І так — на працягу прыблізна гадзіны гуляю ў «слухалкі-глядзелкі». «Птушачкі» лётаюць зграйкамі. Трошкі ўціхла. Прыслухоўваюся. Адважваюся. Рывок вонкі. За мной — Ігарок. У яго раздробненая рука, але абедзве нагі цэлыя. Пераскокваем праз аднаго забітага, другога. Цяпер — крыху на пад’ём і ў дзірку ў сеткаватай агароджы. Як ні стараюся прыцэліцца, усё роўна зачапіўся шапкай за агароджу. Яна там і засталася. Больш за палову шляху пройдзена! Яшчэ крыху — і ты ў бяспецы.

Вайскоўцы ўкраінскай брыгады пілатуюць беспілотнікі, Харкаўская вобласць, 7 лістапада 2024 г. Фота: AP Photo / Efrem Lukatsky

Ужжык. Ззаду выбух. Гарачая хваля прайшла па мне. Аглядацца — страціць нават не некалькі секунд, а імгненне. Усё роўна павярнуў галаву. Дрон-камікадзэ трапіў у Ігарка. Яго нежывога адкінула ўбок.

Раблю апошні рывок і, праскочыўшы паміж пакарабачанымі створкамі варот, трапляю ў адносна бяспечнае месца. Чуюцца выбухі некалькіх мін. Ці хто бег за намі — не ведаю. Калі хто і пабег яшчэ, то яму дакладна не пашанцавала…

Ці пайду я яшчэ на фронт? Спадзяюся, рана будзе гаіцца доўга. Калі ведаеш, што цябе ніхто не будзе ратаваць, то жаданне ваяваць знікае назаўжды…»

Каментары14

  • Беларус
    14.11.2024
    Вот именно поэтому я доначу украинцам и нашим хлопцам на дроны, чтобы у маск*лей навсегда пропало желание идти в чужую страну убивать.
  • прикольно
    14.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Толстоевский
    14.11.2024
    Всё идёт по плану! Что этот смерд бухтит против барина-начальника?

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць