Свет44

Абхазскі кіраўнік Бжанія пакінуў Сухумі

Прэзідэнт самаабвешчанай рэспублікі Абхазія Аслан Бжанія знаходзіцца ў родным сяле Тамыш. Пра гэта заявілі ў прэс-службе абхазскага лідара, каментуючы інфармацыю «Абхазскага партала», згодна з якой Бжанія «перадыслакаваўся на тэрыторыю расійскай вайсковай базы», піша Эхо Каўказа.

Сяло Тамыш размешчана ў Ачамчырскім раёне, за 40 кіламетраў ад Сухумі.

Раней Бжанія звярнуўся да прыхільнікаў і заявіў, што не збіраецца сыходзіць у адстаўку. Апазіцыя пасля гэтага выступіла з ультыматумам, згодна з якім ён павінен быў падаць у адстаўку цягам гадзіны.

Лідар апазіцыі Адгур Ардзінба між тым сцвярджае, што Бжанія «перадае расійскім сілавым структурам поўную лухту і дэзінфармацыю, нібыта пратэстоўцы рыхтуюць напад на расейскія пагранзаставы».

У Сухумі мітынгоўцы, якія пратэстуюць супраць расейска-абхазскага «інвестыцыйнага пагаднення», сёння знеслі частку плота вакол комплексу ўрадавых будынкаў і праніклі на тэрыторыю, прылеглую да будынка парламента, а затым і ўнутр парламента і Адміністрацыі прэзідэнта.

Супрацоўнікаў міліцыі ўдзельнікі акцыі закідалі яйкамі і бутэлькамі, тыя ўжылі дымавыя шашкі, але сур'ёзнага супраціву не аказалі. Падчас пратэсту пацярпелі 13 чалавек, траім з іх спатрэбілася шпіталізацыя, іх жыццю нічога не пагражае. Ля парламента былі чутныя і стрэлы.

На фоне пратэсту парламент адмяніў сесію, на якой павінна было прайсці галасаванне па пытанні ратыфікацыі інвестыцыйнага пагаднення з Масквой, а ў Адміністрацыі прэзідэнта паабяцалі яго адклікаць.

Каментары4

  • Умка разумны
    16.11.2024
    В Беларусь к своему другу поехал? У него резиденций много, в какой-нибудь поживёт пока всё не наладится
  • Зенусь
    16.11.2024
    Калі не будзе сілавой рэакцыі крэмля, значыць і беларусам можна смела скідаць дыктатара, і не баяцца пагроз пуціна
  • рэха каўказа
    16.11.2024
    а хто будзе скідаць? няўжо прыкормленыя касманаўты?

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць