Кіно33

Трыумф Латвіі: анімацыйны фільм пра ката выявіўся лепшым нават за мульцік ад Pixar, самы касавы ў гісторыі

Прыклад таго, што і невялікая кінаіндустрыя можа гучна заявіць пра сябе.

Кадр з трэйлера анімацыйнага фільма «Плынь»

Анімацыйны фільм латышскага рэжысёра Гінтса Зілбалодзіса «Плынь» (Flow) сёлета атрымаў «Залаты глобус».

Нават без вялікіх бюджэтаў фільм абагнаў пяць іншых канкурэнтаў, уключаючы «Галаваломку 2» ад Pixar, якая стала самым прыбытковым анімацыйным фільмам усіх часоў, піша LRT.

«Гэты фільм быў зняты вельмі маленькай, маладой, але захопленай камандай у месцы, дзе няма вялікай кінаіндустрыі, — сказаў рэжысёр. — Гэта першы раз, калі тут паказваюць фільм з Латвіі, таму для нас гэта вельмі важна».

«Плынь» расказвае гісторыю ката, чый самотны лад жыцця змяняецца, калі яго дом разбурае моцная паводка. Каб выжыць, кот павінен навучыцца пераадольваць страх перад вадой і ладзіць з рознымі жывёламі.

«Для мяне гэта вельмі асабістая гісторыя, таму што раней я працаваў адзін, — сказаў Зілбалодзіс. — Я здымаў усе фільмы сам, але на гэты раз я працаваў з камандай, і, як кату ў «Плыні», мне трэба было навучыцца давяраць іншым, супрацоўнічаць, пераадольваць адрозненні, і я думаю, што ў нашы дні, як ніколі раней, вельмі важна памятаць пра гэта».

У гэтай катэгорыі («найлепшы анімацыйны фільм») былі намінаваныя яшчэ пяць фільмаў: «Галаваломка 2», «Мемуары смаўжа», «Маана 2», «Уолес і Громіт: самая жорсткая помста» і «Дзікі робат».

У пачатку снежня «Плынь» атрымала прэмію Еўрапейскай кінаакадэміі ў катэгорыі «найлепшы анімацыйны фільм».

Каментары3

  • Маана 2
    06.01.2025
    перайшла па спасылцы... там на фота 3 мужчыны- стваральнікі фільма трымаюцца за такую штуку, якая нагадвае... нагадвае... (пачырванела)
  • мйаў
    06.01.2025
    спонсар і заказчык - Жвір
    пэйсэ. вось куды пайшлі, Рэд., тыя 2000 еўре, якія не дайшлі да вас
  • Жвір
    06.01.2025
    Вожык у тумане круцейшы за гэтага ката.

Цяпер чытаюць

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе29

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе

Усе навіны →
Усе навіны

Пад начным ударам дронаў апынуліся тры буйныя нафтавыя аб’екты на поўдні Расіі1

Навукоўцы: першыя жывёлы на Зямлі былі вельмі дрэнныя ў сэксе8

Францыя перамагла Марока і выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету. Мбапэ зноў не расчараваў6

Беларус паказаў, як змагаецца з каларадскімі жукамі пры дапамозе пыласоса ВІДЭА2

У ЗША памерла апошняя жанчына з «жалезным лёгкім»1

Усё больш еўрапейскіх белых буслоў харчуюцца на сметніках. Навукоўцы занепакоеныя

Лаўроў заявіў, што Расія будзе ваяваць да поўнай капітуляцыі Украіны21

Беларускі дальнабойшчык атрымаў візу для працы ў польскай фірме, а яна збанкрутавала. Яго асудзілі за незаконны ўезд у Польшчу1

У Мінску дагэтуль працуе сямейнае атэлье «Лявоніха», створанае яшчэ ў 1962 годзе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе29

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць