Свет11

Рэферэндум у Ісландыі: вырашана не аддаваць грошы замежнікам

Ісландцы прагаласавалі кардынальна супраць кампенсацый замежным кампаніям, якія згубілі свае ўклады падчас сусветнага эканамічнага крызіса

Жыхары Ісландыі, па папярэдніх дадзеных, выказаліся на ўсеагульным рэфэрэндуме супраць выплат дзяржавай кампенсацыі брытанскім і галандскім укладчыкам ісландскім банкаў, якія страцілі свае сродкі ў выніку краху крэдытных устаноў.

У рэферэндуме маглі прыняць удзел 230 тысяч жыхароў Ісландыі. Аказалася, што

93% грамадзян краіны супраць выплаты кампенсацый.

Найбуйнейшы банк краіны, Landbanki, у 2006–2008 гадах прыцягнуў значныя дэпазіты ў рамках праграмы, якая прапаноўвала укладчыкам з Вялікабрытаніі і Нідэрландаў адкрыць рахункі з вельмі выгаднай для Еўропы гадавой стаўкай працэнта — 5,0%, якая пазней была падвышаная да 5,25% .

Аднак у кастрычніку 2008 года Landbanki сутыкнуўся са значнымі фінансавымі цяжкасцямі ў сувязі зсусветным эканамічным крызісам, быў абвешчаны банкрутам і перайшоў пад дзяржаўны кантроль. Дзейнасць банка была прыпыненая, і больш за 400 тысяч укладчыкаў на працягу шасці-васьмі тыдняў не маглі зняць свае сродкі з рахункаў. У выніку, паводле ацэнак экспертаў,

кліенты банка страцілі ад 3,8 да 5 мільярдаў еўра.

На рэферэндуме жыхары Ісландыі мусілі вызначыць, ці павінен Рэйк’явік выплачваць доўг укладчыкам з Вялікабрытаніі і Нідэрландаў.

У сваю чаргу,

Еўракамісія папярэдзіла, што адмова ад выплаты кампенсацый можа мець негатыўныя наступствы для сяброўства Ісландыі ў Еўрасаюзе.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

«Плакаў вельмі, казаў, што яго ўсе пазнаюць»: падпалкоўнік-участковы дабіўся, каб яго былую жонку судзілі29

Дызайн станцыі метро «Кавальская Слабада» прызнаны найлепшым на конкурсе ў Расіі1

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць