Свет99

Трамп увёў санкцыі супраць Калумбіі за адмову прыняць самалёты з мігрантамі

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп загадаў сваёй адміністрацыі ўвесці шэраг санкцый супраць Калумбіі, паколькі яна адмовілася прыняць амерыканскія ваенныя самалёты з дэпартаванымі мігрантамі.

У сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social Трамп напісаў пра тое, што двум рэпатрыяцыйным самалётам з ЗША з вялікай колькасцю крымінальнікаў не дазволілі прызямліцца ў Калумбіі.

Гэты крок шкодзіць нацыянальнай бяспецы ЗША, заявіў Трамп. Таму ён распарадзіўся ўвесці супраць Калумбіі розныя абмежавальныя меры. Сярод іх — тэрміновыя тарыфы ў памеры 25% на ўсе тавары, якія паступаюць у ЗША, забарона на паездкі і неадкладнае адкліканне віз у чыноўнікаў калумбійскага ўрада і ўсіх іх прыхільнікаў, візавыя санкцыі супраць усіх членаў партыі, членаў сем'яў і прыхільнікаў калумбійскага ўрада.

Трамп папярэджвае, што гэтыя абмежаванні — толькі пачатак.

Раней прэзідэнт ЗША заяўляў, што будзе змагацца з нелегальнай міграцыяй.

Каментары9

  • ::
    26.01.2025
    UPD: Президент Колумбии выделил свой самолет для вывоза нелегальных мигрантов из США
  • нейкі
    27.01.2025
    Janka, у армію і каланізаваць Грэнландыю
  • Васіль
    27.01.2025
    Янка, вас такіх пачытай - дык вы ўсе можаце абысьціся без ЗША. Толькі неяк не абыходзіцеся. Не хочаце, чамусьці.

Цяпер чытаюць

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна1

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Я атрымаў патрэбны вынік ад ліста Пуціну

Ксюшы з СМА ўсё ж вырашылі рабіць выратавальны ўкол. Валанцёры збіраюць грошы на арэнду кватэры на час каранціну1

Расія займае ўсё большае месца на беларускім харчовым рынку4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Настаўніца рускай мовы з Ліды падрыхтавала ўжо 16 стобальнікаў на ЦЭ5

На паўднёвым захадзе Масквы выбухнуў аўтамабіль1

УСУ нанеслі ўдар па месцы дыслакацыі расійскага сапёрнага палка на Данбасе

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»36

«Які ж ён класны!» Мінчукі захапляюцца скульптурай ВАЛЛ-І на запраўцы «Беларуснафты»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна1

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць