Свет33

Еўрапейскія спецслужбы баяцца вываду амерыканскіх войскаў з краін ЕС

У Еўропе расце трывога з-за перамоў паміж ЗША і Расіяй. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пакуль не абвяшчаў пра вывад амерыканскіх войскаў з Еўропы, аднак, паводле Bild, спецслужбы еўрапейскіх краін разглядаюць такі сцэнарый.

«Гаворка ідзе пра патрабаванні Пуціна 2021 года — вывад войскаў ЗША з усіх краін НАТА, якія далучыліся пасля 1990 года», — заявіў у размове з Bild прадстаўнік службы бяспекі адной з усходнееўрапейскіх краін.

Такі крок можа прывесці да рэзкага пагаршэння сітуацыі ў Усходняй Еўропе. Эксперты папярэджваюць, што ў выпадку вываду амерыканскіх вайскоўцаў расійская армія можа паспрабаваць пашырыць свой уплыў на краіны Балтыі, а таксама справакаваць маштабны канфлікт з Польшчай.

Паводле суразмоўцаў Bild, у краінах, што мяжуюць з Расіяй, прысутнасць амерыканскіх вайскоўцаў лічаць галоўнай гарантыяй іх незалежнасці.

Трывожныя сігналы паступаюць і з Італіі. Улады краіны рыхтуюцца да магчымасці вываду войскаў ЗША з Косава, што можа павялічыць напружанасць на Балканах, асабліва з Сербіяй. Нямецкія дыпламаты ў размове з Bild дапускаюць такі сцэнар, называючы яго «цалкам рэалістычным».

Паводле Financial Times, Уладзімір Пуцін дамагаецца скарачэння прысутнасці НАТА ў краінах былога СССР, а еўрапейскія чыноўнікі баяцца, што Трамп можа пагадзіцца на такія ўмовы і нават перавыканаць іх.

Адзіныя базы, якія пакуль застаюцца па-за абмеркаваннем, — гэта аб’екты ЗША ў Германіі (база Рамштайн) і Вялікабрытаніі.

Каментары3

  • Лухта
    19.02.2025
    Калі Трамп выведзе войскі з Еўропы - то Кітаю проста з калена ў Тайвань зайдзе ў той самы дзень ;)
    Удачы Трампыня змагацца і з Расеяй і з Кітаем у 2027 годзе ;)
  • Vалик
    19.02.2025
    Ерунда, Трамп ввергнет мир в череду войн. Это уже очевидно. Россия атакует заплывшую жиром Европу, Китай разберет на молекулы Тайвань, какая-нибудь коалиция арабских государств начнет долбить Израиль, Северная Корея атакует Южную. И это все будет даже раньше, чем Трампи начнет вывод войск. Все просто начнут воевать друг с другом. Именно это и нужно рыжему и тем, кто за ним стоит.
    Но выиграет ли от этой вакжаналии Америка?!
  • Жвір
    19.02.2025
    Усё слушна. Прэцэдэнт маем перад вачыма. Гарантыі незалежнасьці й тэрытарыяльнай цэласьці былі дадзены Ўкраіне й Беларусі, аднак далей справа ня мела свайго розвітку.

    Што маем у сухім астатку ? Беларусь цалкам пад гібрыднай акупацыяй Расеяй, ва Ўкраіне вайна й 20% тэрыторыі пад расейскім акупантам, а гаранты спакойна пускаюць зялёныя бурбалкі з рудага носу...
    Таму непакой еўрапейскіх спецслужбаў мае пад сабою рэальную глебу...

Цяпер чытаюць

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала22

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску дагэтуль працуе сямейнае атэлье «Лявоніха», створанае яшчэ ў 1962 годзе1

Стала вядома, па якіх правілах будуць масава працаўладкоўваць узбекаў у Беларусі20

У Вішнёвым пад Кіевам падчас расійскай атакі выбухнуў склад боепрыпасаў. Зяленскі паабяцаў пакараць вінаватых5

У ВКЛ «ненавідзелі рускіх больш, чым крымцаў». У Расіі чарговы раз адкарэктавалі падручнікі па гісторыі38

Сям'ю беларускага футбольнага арбітра напаткала нечаканая бяда: цяжкая хвароба маленькага сына

У Гомелі вадалаз выпадкова знайшоў у Сожы косткі мамантаў і бізонаў2

Вываз нафты з Персідскага заліва амаль спыніўся

МТБанк абвясціў пра змену лагатыпа2

«Здзелка згарэла». Аўтар кнігі «Аўтарытарызм пад пагрозай» пералічыў падставы для аптымізму наконт будучыні Беларусі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала22

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць