Свет

Еўрапейскі канкурэнт Starlink прызнаў, што не можа замяніць яго ва Украіне

Надзеі на тое, што еўрапейскі аператар Eutelsat можа замяніць ва Украіне спадарожнікавую сувязь, якую дае кампанія Ілана Маска, не апраўдваюцца. Пакуль Starlink, як і сказаў Маск, застаецца «хрыбтом» украінскай арміі ў пытаннях забеспячэння сувязі, піша The Moscow Times.

Фота: Eutelsat

«Добра было б мець мноства опцый для забеспячэння Украіны спадарожнікавай інтэрнэт-сувяззю, таму што цяпер праца са Starlink — гэта залежнасць ад тых, хто прымае рашэнні ў Белым доме або прыватнай рэзідэнцыі Дональда Трампа Мар-а-Лага, сказала выданню Politico Ева Бернеке, генеральны дырэктар Eutelsat.

Але наяўныя цяпер альтэрнатывы, уключаючы Eutelsat, не здольныя замяніць Starlink, прызнала яна.

«Будзем вельмі шчырыя. Калі б нам давялося забяспечваць усю сувязь для Украіны і ўсіх яе грамадзян, мы б не змаглі гэтага зрабіць, — сказала Бернеке. — Але я мяркую, што мы можам забяспечыць працу некаторых крытычна важных урадавых функцый».

У залежнасці ад сцэнарыяў выкарыстання сетка Starlink можа забяспечыць над Украінай у 23-490 разоў больш ёмістасці, чым Eutelsat. Летась у краіне выкарыстоўвалася больш за 42 000 яе тэрміналаў.

«Я не думаю, што нам трэба нешта блізкае да гэтай колькасці, але можна падумаць хаця б пра пару тысяч… Каб мець рэзерв у крытычна важных месцах», — сказала Бернеке.

У сакавіку Ілан Маск папярэдзіў, што «ўся лінія фронту абрынецца, калі я адключу» Starlink. Надзейнасць сувязі з-за яго пазіцыі таксама апынулася пад пытаннем пасля таго, як Вашынгтон у пачатку сакавіка прыпыніў пастаўкі зброі Кіеву і абмен разведданымі.

Таму ў Еўрасаюзе сталі шукаць альтэрнатывы. Еўрапейская камісія прапанавала прафінансаваць іх развіццё, пісала Financial Times са спасылкай на падрыхтаваны ёю абаронны дакумент.

Eutelsat лічыцца галоўнай такой альтэрнатывай дзякуючы валоданню аператарам сувязі OneWeb. Але ў OneWeb усяго 630 спадарожнікаў, размешчаных на вышыні 1200 км над зямлёй, тады як у Starlink — 7000 спадарожнікаў на вышыні 550 км, дзякуючы чаму апошнія лепш пакрываюць паверхню, а час затрымкі сігналу ў іх меншы, што асабліва важна пры вядзенні баявых дзеянняў.

Eutelsat цяпер вядзе перамовы з ЕС, каб атрымаць фінансаванне для адпраўкі ў Украіну большай колькасці тэрміналаў і, магчыма, будучых запускаў спадарожнікаў з мэтай павялічыць ёмістасць сеткі ў найбліжэйшыя гады.

«Дыскусіі на ўзроўні ЕС сапраўды вядуцца, як з краінамі, якія ўваходзяць у Саюз, так і з удзельнікамі галіны», — пацвердзіў Politico прадстаўнік Еўракамісіі Томас Рэгнір. Але пакуль Starlink, які зрабіў тэхналагічны прарыў, прапануе унікальныя паслугі, кажа Крыстафер Баух, эксперт па касмічнай галіне з кансалтынгавай кампаніі Analysys Mason:

«Супрацоўніцтва паміж дзяржаўным і прыватным сектарам [у Еўропе] — гэта добра, але пакуль гэта кропля ў моры».

Каментары

Цяпер чытаюць

Пабіты абсалютны рэкорд спёкі ў Беларусі: ёсць +39,6°С9

Пабіты абсалютны рэкорд спёкі ў Беларусі: ёсць +39,6°С

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка прыляцеў у Кітай4

Пажар у цэнтры Мінска патушылі

Пуцін: У Лукашэнкі няма панікі праз вокрыкі Зяленскага8

Пад Гроднам 84‑гадовы мужчына пайшоў у лес, і ўжо тыдзень яго не могуць знайсці

Ужо амаль пяць гадзін пажарнікі не могуць згасіць пажар на гістарычным будынку ў цэнтры Мінска

Пуцін памераў кіламетрамі, колькі расійскай арміі яшчэ засталося да перамогі8

Найспякотней 28 чэрвеня было ў Маларыце — 37,6°1

Санду: Падчас перамоў Расіі і Украіны павінна быць пастаўлена пытанне аб вывадзе расійскіх войскаў з Прыднястроўя3

У Бранскай вобласці цішком адмянілі традыцыйны фестываль «Славянскае адзінства»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пабіты абсалютны рэкорд спёкі ў Беларусі: ёсць +39,6°С9

Пабіты абсалютны рэкорд спёкі ў Беларусі: ёсць +39,6°С

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць