Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч выказаў занепакоенасць лёсам комплексу бернардынскага кляштара ў Мінску.
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч выказаў занепакоенасць лёсам комплексу бернардынскага кляштара ў Мінску.
«Заўсёды казалі, што там будзе музей, нават запрапануюць каталіцкаму касцёлу зрабіць частку экспазіцыі. Але зусім нядаўна я даведаўся, што распрацаваная дакументацыя, каб там стварыць гатэльны комплекс».
Тадэвуш Кандрусевіч таксама паведаміў, што на свой зварот да ўладаў атрымаў адказ ад дырэктара КУП «Мінская спадчына» Паўла Шыкунца. У адказе паведамляецца, што гэтае пытанне абмеркаванае і ўзгодненае з усімі зацікаўленымі арганізацыямі на сімпозіюмах і сустрэчах.
«Але нас туды ніхто ніколі не запрашаў», — паведаміў мітрапаліт.
Як падкрэсліў Тадэвуш Кандрусевіч, асаблівы непакой выклікае тое, што прадугледжаная не толькі рэстаўрацыя, але таксама рэканструкцыя кляштарнага комплексу. «Гэта самы стары будынак, які знаходзіцца ў Мінску. Іх некалькі — толькі на пальцах пералічыць.
І сёння, калі ўвесь свет так моцна клапоціцца пра тое, каб захаваць спадчыну, «Мінская спадчына», якая павінна захоўваць спадчыну, яе разбурае».
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары