Вайна

Пасля ўдару па Сумах 13-гадовы хлопец выбраўся з палаючага аўтобуса і дапамог ратаваць іншых

Кірыл атрымаў раненні — тры асколкі трапілі ў галаву.

У Сумах 13-гадовы Кірыл Ільяшэнка выбраўся з палаючага аўтобуса пасля расійскага ракетнага ўдару і дапамог іншым уратавацца, піша «Украінская праўда».

Пасля варожага ўдару раніцай 13 красавіка ў Сумах загарэўся аўтобус. Унутры быў і 13-гадовы Кірыл Ільяшэнка з маці. Дзверы былі заблакаваныя.

Хлопец праз разбітае акно выбраўся з ахопленага агнём транспарту і дапамог уратавацца іншым пасажырам, якія яшчэ былі жывыя.

Як распавёў в.а. гарадскога галавы Сумаў Арцём Кабзар, Кірыл атрымаў раненні — тры асколкі трапілі ў галаву. Адзін з іх медыкам ужо ўдалося дастаць. Зараз хлопец знаходзіцца пад наглядам лекараў.

Як распавяла маці хлопчыка Марына, Кірыла яшчэ будуць абследаваць медыкі. У жанчыны твар пасечаны шклом, пагрозы здароўю няма, яе адпусцілі дадому.

Кірыл вучыцца ў 8 класе Сумскай школы №4, а таксама ён выхаванец ДЮСШ «Факел», дзе займаецца вольнай барацьбой.

У выніку атакі большасць пасажыраў аўтобуса і вадзіцель загінулі. Як паведамляе Сумская СШ №4, калі адбыўся выбух, дзверы аўтобуса былі заблакаваныя. Шмат людзей загінула і атрымала раненні адразу.

Кірыл, нягледзячы на асколкавыя раненні галавы, сваім ударам разбіў шкло, выскачыў і разблакаваў уваходныя дзверы, уратаваўшы людзей, што знаходзіліся побач.

Учора раніцаю 13 красавіка расіяне нанеслі два балістычныя ўдары па цэнтры Сум.

Вядома пра 34 загінулых, сярод якіх двое дзяцей, пацярпела 117 чалавек, з якіх 15 — дзеці.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў9

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Асудзілі па крыміналцы мінчаніна, які ў трэдсах усумніўся ў існаванні гітлераўскага плана «Ост»29

Уладальнік аршанскай кавярні трапіў у страшную аварыю з ласём — тыдзень ляжаў у рэанімацыі і нічога не памятаў пра тое2

Лукашэнка сказаў, які раён ён зробіць узорным10

Лукашэнка папросіць «нябесную канцылярыю» пра сухое надвор'е на час жніва11

Беларуску вызвалілі з цэнтра анлайн-махлярства ў М’янме3

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец30

Двое мінчукоў «кінулі» замежніка на 130 тысяч даляраў5

Трамп абвясціў пра спыненне перамір’я паміж ЗША і Іранам8

У гарадах Беларусі адключаюць таймеры на святлафорах — але не ва ўсіх. Вось чаму14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў9

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць