Грамадства77

У большасці абласных гарадоў 9 мая правядуць «Бессмяротны полк»

Паводле планаў, выкладзеных прарасійскімі актывістамі, асобныя шэсці «Бессмяротнага палка» збіраюцца правесці прынамсі ў Брэсце, Віцебску, Гомелі і Гродне.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Пасольства Расіі ў Беларусі

Прарасійскія актывісты апублікавалі месцы збору ўдзельнікаў у Мінску і іншых абласных гарадах Беларусі. Усюды на іх будуць без абмежаванняў раздавацца георгіеўскія стужкі, якія за апошняе дзесяцігоддзе сталі галоўным сімвалам расійскага рэваншызму і мілітарызму.

Адкрыта пад банерамі «Бессмяротны полк» аматары Расіі будуць збірацца ў Брэсце, Віцебску і Гродне, у Гомелі банер будзе называцца «Памятаем подзвіг савецкага народа-пераможцы».

У Мінску Каардынацыйная рада арганізацый расійскіх суайчыннікаў зранку арганізуе асобнае ўскладанне кветак, а вечарам збіраецца далучыцца да гледачоў вайсковага параду.

Толькі ў Магілёве прарасійскія актывісты, як выглядае, не плануюць нічога асобнага, а толькі далучацца да звычайнай арганізаванай уладамі калоны «Беларусь памятае». 

Пры гэтым у апісанні сваёй акцыі яны тлумачаць, што «Беларусь памятае» і «Бессмяротны полк», як таксама георгіеўская і чырвона-зялёная стужкі — гэта «адна агульная Перамога і адна агульная памяць пра герояў Вялікай Айчыннай вайны. Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя адзіныя ў сваёй ацэнцы 80-годдзя Перамогі».

Каментары7

  • Акупацыя
    08.05.2025
    Што рускаязыкія? Мова якая розніца?
  • Ігар Лямеш
    08.05.2025
    "расійскага рэваншызму і мілітарызму"
    далікатненька
  • Ёсік
    08.05.2025
    А астатнія народы былога ссср ужо не з'яўляюцца ўдзельнікамі той вайны? Помнім, гардзімся, не прэдадзім. Каго, калі, навошта?

Цяпер чытаюць

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна ўдарыла пяццю «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»15

Зборная Каба-Вэрдэ выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету7

Што такое «альпійскі развод»? З'ява, пра якую лепш ведаць загадзя, каб застацца ў жывых у паходзе3

Хет-трык Дэмбеле дапамог Францыі разграміць Нарвегію2

У Галыгіных нарадзіўся трэці сын. Назвалі яго Лука20

Радаслаў Сікорскі назваў неадэкватнымі паводзіны Польшчы ў сітуацыі з ордэнам Белага Арла17

«Будзем спадзявацца на добры вынік». Дарадца Ціханоўскай расказаў пра кантакты з ЗША наконт палітвязняў

Памёр Іван Антанюк1

Прыватную мастацкую калекцыю прадалі на аўкцыёне за амаль 400 мільёнаў даляраў. Былі і творы нашых землякоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць