Свет3232

У Польшчы ў другі тур выходзяць мэр Варшавы Тшаскоўскі і гісторык Наўроцкі 

У першым туры ўдзельнічала 13 кандыдатаў.

Рафал Тшаскоўскі і Караль Наўроцкі. AP Photo/Czarek Sokolowski, File

Сёння ў Польшчы праходзіць першы тур прэзідэнцкіх выбараў. Усяго 13 кандыдатаў, але асноўная барацьба чакалася паміж двума з іх — кандыдатам ад кіроўнай партыі «Грамадзянская платформа» мэрам Варшавы Рафалам Тшаскоўскім і дырэктарам Інстытута нацыянальнай памяці Каралем Наўроцкім, якога падтрымлівае «Права і справядлівасць».

Экзіт-полы даюць 30,8% Тшаскоўскаму і 29,1% Наўроцкаму.

53-гадовы Рафал Тшаскоўскі меў добрую падтрымку яшчэ на мінулых выбарах, але ў другім туры саступіў цяперашнямі прэзідэнту Анджэю Дудзе. Яго недахопам лічаць тое, што ён для многіх палякаў занадта левы і разумны, далёкі ад жыхара глыбінкі. Добра валодае французскай, выступае за доступ жанчын да абортаў, падтрымлівае падзел дзяржавы і каталіцкай царквы…

Як пісала Бі-бі-сі, у адказ на гэты грамадскі запыт Тшаскоўскі моцна спрасціў сваю перадвыбарчую рыторыку, часта паўтараў, што вялікая палітыка павінна вярнуцца да «здаровага сэнсу», то-бок да простых і зразумелых звычайнаму паляку рашэнняў. Аднак гэты правы паварот Тшаскоўскага прывёў хутчэй да расчаравання часткі яго «арганічнага» электарату.

42-гадовы дырэктар Інстытута нацыянальнай памяці і былы баксёр Караль Наўроцкі мае мала палітычнага досведу, трапіў у шэраг скандалаў. Аднак на нядаўнім вялікім партыйным сходзе яго падтрымаў Дуда.

Хто яшчэ быў у кандыдатах:

  • Артур Барташэвіч — беспартыйны;
  • Магдалена Беят — беспартыйная;
  • Гжэгаж Браўн — «Канфедэрацыя Польскай Кароны»;
  • Шыман Галоўня — «Польшча 2050»;
  • Марэк Якубяк — «Федэрацыя для Рэспублікі»;
  • Мацей Мацяк — беспартыйны;
  • Славомір Мэнцэн — «Канфедэрацыя Свабода і Незалежнасць»;
  • Яанна Сэнышын — беспартыйная;
  • Кшыштаф Станоўскі — беспартыйны;
  • Марэк Вох — «Беспартыйныя самаўрадаўцы — Лучыць нас Польшча»;
  • Адрыян Зандбэрг — «Разам».

Каментары32

  • Ботам
    18.05.2025
    Выдатна, прарасійкія Метцен, Браўн і Мацяк у пралёце. Перамогі Тшаскоўскаму, але і Наўроцкі, аналаг Дуды, будзе нармальна. Галоўнае, што ўльтраправая расійская вата прайграла.
  • Поцык
    18.05.2025
    мясцовы2, для вас правда - это трюк? В Беларуси за Лукашенко голосуете?
  • Андрусь
    18.05.2025
    Ботам, Метцен набраў 15%, Браўн 6%
    Гэта вельмі шмат, ганьба тым палякам якія за іх прагаласавалі

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень10

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць17

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

У Перу паліцыя затрымлівала наркагандляра, пераадзеўшыся ў касцюмы талісманаў мундыялю-20262

Еўрасаюз адкрыў перамовы аб уступленні Украіны і Малдовы2

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе13

У Свіслацкім раёне знішчылі вялікае поле маку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень10

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць