Вайна11

Зяленскі пацвердзіў удзел Украіны ў перамовах у Стамбуле

Прэзідэнт Украіны таксама паведаміў, хто ўзначаліць украінскую дэлегацыю на заўтрашніх перамовах.

Уладзімр Зяленскі. Фота: прэс-служба палітыка

Украінскі бок на перамовах у Стамбуле, якія назначаны на 2 чэрвеня, узначаліць міністр абароны Рустэм Умераў, расказаў Зяленскі.

Таксама ён распавёў пра асноўныя прыярытэты ўкраінскай пазіцыі: 

«Першае — поўнае і безумоўнае спыненне агню. Другое — вызваленне палонных. Трэцяе — вяртанне выкрадзеных дзяцей. І, каб усталяваць надзейны і працяглы свет і гарантаваць бяспеку, — рыхтаваць сустрэчу на самым высокім узроўні. Ключавыя пытанні могуць вырашыць толькі лідары», — адзначыў украінскі прэзідэнт.

Раней кіраўнік офіса Зяленскага Андрэй Ярмак заявіў, што Украіна гатова правесці новыя перамовы ў Стамбуле. 

Папярэдні раўнд перамоваў прайшоў у Стамбуле 16 мая. Украінскую дэлегацыю ўзначальваў міністр абароны Рустэм Умераў, расійскую — памочнік Пуціна Уладзімір Мядзінскі.

Каментары1

  • галаперыдол
    01.06.2025
    А цяпер чакаем ці велезе бункерны дзед са свайго бункеру і ці будзе на перамовах.

Цяпер чытаюць

Ці закрыюць Еўропу для беларусаў? Дарадца Ціханоўскай распавёў, пра што дамовіўся ў Берліне5

Ці закрыюць Еўропу для беларусаў? Дарадца Ціханоўскай распавёў, пра што дамовіўся ў Берліне

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на беларускай мове вучыцца 1,6% школьнікаў — жахлівая статыстыка русіфікацыі43

Грамадскага актывіста Елісеева з Калінкавічаў асудзілі на 10 гадоў зняволення

Жыхары гомельскага дома, пацярпелага ад выбуху газу, атрымалі ключы ад адноўленых кватэр1

У Магілёве на святлафорах адключылі ўсе таймеры

Украіна зноў ударыла па расійскіх аэрадромах у Крыме2

Мінкульт пазбавіў статусу помніка архітэктуры згарэлую царкву ў Сцяпанках. Каб не аднаўляць?3

Выручка трох найбуйнейшых беларускіх ІТ-бізнэсаў у Літве ўпала ў 2025

Хто такі Анатоль Міхнавец, які стаў віцэ-спікерам Каардынацыйнай рады15

Аўтазаводца з Міханавічаў кінулі за краты за палітычныя выказванні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці закрыюць Еўропу для беларусаў? Дарадца Ціханоўскай распавёў, пра што дамовіўся ў Берліне5

Ці закрыюць Еўропу для беларусаў? Дарадца Ціханоўскай распавёў, пра што дамовіўся ў Берліне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць